Культура11

Куды схадзіць на дзень св. Патрыка?

Ірландскія песні па-беларуску, майстар клас па ірланскіх танцах, конкурсы з піўнымі прызамі, беларускі паэт як бесшабашнае замежнае свята...

1. У «Новы Тэатр» (вул. Чайкінай 16).
Там, 17 і 18 сакавіка, адбудзецца фэст ірландскай музыкі «Ірландскія танцы». Арганізатарам фэсту зрабілася таварыства дружбы «Беларусь-Ірландыя» (зьдзівіцеся: ёсць і такое!). У рамках фэсту гледачоў чакае канцэрт ірландскай музыкі і танца з удзелам беларускіх і ірландскіх гуртоў Ceilidh ceol, Crouse reel, Gloria, Green Hills, Phoenix.

Першы гурт, які трэба чытаць, як «Кейлі Кёл», а перакладаць з гэльскай як «задушэўныя танцы», будзе спяваць ірланскія песні ў беларускіх перакладах.

«Гэта змагарская лірыка, патрыятычныя і паўстанцкія песні, прысвечаныя паўстанню 1798 году», — кажа лідэр гурту Алесь Чумакоў.

17 сакавіка тамсама выступяць танцавальныя ансамблі з Ірландыі.

18 сакавіка зноў жа «Новы тэатр» запрашае вас на спектакль «Каралева прыгажосці», на пастаноўка паводле п'есы ірландскага драматурга Мартына Макдонаха. Падобная меладрама магла адбывацца дзе-хаця, аднак чары ірландскай культуры надаюць пастраноўца адметны шарм. У антракце спектаклю гледачоў будуць вучыць базавым навыкам ірландскіх танцаў.

У дні фэсту «Ірландскія танцы» прыемным дадаткам да шматлікіх выступаў будзе фотавыстава «Вобраз Ірландыі», а яшчэ конкурс прац студэнтаў-дызайнераў Celtic Art. Face-painting (Ірландскае мастацтва. Маляванне на тварах).

У КнігарнюЎгалерэі.
Там творчая прастора BYBOOKS і кнігарняЎгалерэі прадстаўляюць вечарыну з Сярожкам Пістончыкам«Дзень сьвятога П.»

Вядома, вы можаце сказаць, што бальшушчы апалагет трасянкі Сірошкі Пістончыка і аўтар кніжачкі камедных прыпавесцяў «Йопыты двух маладых нелюдзяў» - ніякі не ірландзец. І будзеце мець рацыю. Але! Нічым не ўтаймаваныя вяселлем «случаі з жызьні, дзідзікціўныя расказы, кашмарыкі і другія развлікацельныя жанры» можна агучваць менавіта ў дзень Патрыка, таксама свята лёгкай неўраўнаважанасці. Да таго ж, альтэр-эга Сярожкі — Сяргей Прылуцкі (аўтар кнігі вершаў «Дзевяностыя forever» ) некалькі гадоў жыве ў Украіне, што аўтаматычна ператварае яго вечарыну ў своеасаблівае заморскае свята. Пачатак а 19. Адрас кнігарніЎгалерэі: пр. Назалежнасці, 37А.

3. У Jolly Roger Cafe (Талбухіна, 4, 3-ці паверх).
Калі быць шчырымі, то ў гэты дзень спецы раяць пасядзець у кавярні і спажываць ірланскае піва. Jolly Roger Cafe (Талбухіна, 4) і арт-група Art-L у рамках праекту «Рок-Геаграфія» прэзентуюць ірландскія пасядзелкі. У праграме: танцавальныя нумары ад школы ірландскага танца «Кельцкі дракон», а таксама ірландская музыка ад знаёмых нам ужл «Кейлі Кёл». Па кавярні будуць гойсаць амаль сапраўдныя лепрыконы (не блыцтаць з «Лепрыконсамі»)... Адбудуцца піўныя конкурсы з піўнымі прызамі і невялічкая лекцыя пра Ірландыю.

Уваход:15.000 тыс., заказ століка — 20.000

4. У Палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).
Для тых, каму святкаванняў 17 сакавіка падасца замала, 20 сакавіка запрашаем на Камсамольскае возера ў Палац дзяцей і моладзі. Там адбудзецца 5-ы (!) адкрыты гарадскі фэст ірландскай культуры «Дзень Святога Патрыка».

Праграма:

13-15 — Майстар-класы па ірландскіх танцах (каб. 131)

16 — Канцэрт танцавальных калектываў (Тэатральная зала).

18— Кейлі-вячоркі (Мрамарная зала) з ірланскімі песнямі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу14

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна2

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць