Грамадства1111

Адзін графік, які паказвае ўсю бяду з дактарамі ў рэгіёнах

Жанчына ў Кобрыне нядаўна наведала дзіцячую паліклініку пры бальніцы. Там яна звярнула ўвагу на расклад прыёму неўролага, піша «Люстэрка».

На відэа, якое апублікавала ў тыктоку жанчына, паказаны графік працы неўролага Ганны Радзевіч. Спецыялістка вядзе прыём у панядзелак, сераду, чацвер з 8:00 да 9:55, а ў аўторак з 9:00 да 12:51. Наведаць доктарку можна толькі па талонах, гаворыцца ў аб’яве.

«Як патрапіць да неўролага, калі ў яго такі рэжым працы? Я проста ў шоку», — здзіўляецца жыхарка горада.

«Люстэрка» патэлефанавала ў даведачную службу дзіцячай паліклінікі Кобрына.

— На сакавік талонаў няма. Раздавалі 18-га чысла. 18 сакавіка будзем выдаваць на красавік, — паведамілі там. — Па панядзелках і чацвяргах [неўролаг] дае дзесяць дадатковых талонаў.

@victoria_lakhavets

Это только в Кобрине такое ?

♬ оригинальный звук - Виктория

Па словах супрацоўніцы, у гэтыя дні талоны выдаюць у рэгістратуры. Падыходзіць трэба да 7:30.

У даведачнай службе ўдакладнілі, што Ганна Радзевіч — адзіны неўролаг у дзіцячай паліклініцы. Іншых спецыялістаў няма. І, як адзначыла супрацоўніца, новых не чакаецца.

— У яе толькі 0,25 стаўкі. Яна ў нас як загадчыца, — дадала супрацоўніца.

Чаму ў горадзе з насельніцтвам 52 тысячы чалавек працуе толькі адзін дзіцячы неўролаг, адказаць не змаглі.

Як выглядае сітуацыя ў іншых рэгіёнах?

За два дні відэа Вікторыі паглядзелі больш за мільён разоў. Пад ім — больш за 1960 каментарыяў. Людзі дзеляцца сваімі меркаваннямі і расказваюць пра сітуацыю ў сваіх паліклініках. Вось некалькі каментарыяў:

  • «У нас у Гомелі (паліклініка № 14) трапіць да эндакрынолага амаль немагчыма. Два дактары, то на вучобе, то ў адпачынку, то на бальнічным».
  • «Я паўгода спрабавала трапіць [да неўролага]. Запісвалася за месяц, прыходжу на прыём, а мне кажуць: доктар на бальнічным (у камандзіроўцы, на вучобе, на нарадзе ў гарвыканкаме). У выніку пайшла да галоўнага доктара, і адразу знайшоўся неўролаг. Цяпер трэба зноў ісці пасля абследавання, а можна толькі па накіраванні ад тэрапеўта. Вырашыла — пайду платна».
  • «Мне трэба было зняць швы ў хірурга. У яго прыём дзве гадзіны ўвечары, але ён сядзіць там да закрыцця бальніцы. Не ведаю, добра гэта ці дрэнна».
  • «У Магілёве ўвогуле не трапіць. Талоны не даюць. Спачатку да тэрапеўта, і ён ужо вырашае, ці патрэбен неўролаг».
  • «У нас (маецца на ўвазе адна з дзіцячых паліклінік Гомеля) увогуле няма ні неўролага, ні афтальмолага, ні артапеда».
  • «Насамрэч, гэта вялікая праблема, што ў паліклініках няма персаналу. У выніку чалавек не можа атрымаць бясплатную дапамогу, на якую мае права паводле закона».
  • «Што вы хочаце? Гэта вузкая спецыяльнасць, і стаўкі вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя! Усе пытанні — туды».

Каментары11

  • Ня можа быць такога!
    27.02.2025
    Можа праблема не ў тым, што талоны не даюць або няма талонаў, а ў тым што сацыалісцічэская мадэль грамадства ссср ў якім мы досі жывемо сабе вычарпала? Таму ў нас усе, хто карыстаюцца "паслугамі" дзяржавы абавязковы павінны на гэтую дзяржаву працаваць, ці вы ня ўкурсе?
  • Ваўкалак
    27.02.2025
    Мабыць, вусаты дохтар вельмі задаволены сваёю "бясплатнай" сістэмай аховы здароўя.
  • Не неўролаг
    27.02.2025
    Як вырашыць праблему па-лукашысцку: прымусіць працаваць доктарку звышнормы пад пагрозай пазбавіць прэміі

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць