Улада1515

Саннікаў: ЕС павінен прызнаць памылковасць сваёй беларускай стратэгіі

У сераду адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная аўторкавым ператрусам у офісах «Хартыі-97», «Народнай Волі», а таксама на прыватных кватэрах Наталлі Радзінай, Марыны Коктыш і Андрэя Саннікава.

Еўрасаюз павінен прызнаць, што незалежных судоў і свабоды прэсы ў Беларусі не існуе, заявіў лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у сувязі з праведзенымі напярэдадні вобыскамі ў незалежных журналістаў.

Акрамя таго, лічыць Саннікаў, «Еўрасаюз павінен прызнаць паражэнне сваёй няўмелай палітыкі выхавання дыктатара».

«Рэакцыя Еўрасаюза павінна быць адназначнай: ЕС павінен прызнаць, што незалежных судоў і свабоды прэсы ў Беларусі не існуе. Хопіць гуляць у гэтыя гульні», — перакананы палітык.

Саннікаў лічыць, што праведзеныя вобыскі не маюць ніякага дачынення да так званай «паляўнічай справы».

«Ідзе паляванне на найбольш папулярныя незалежныя СМІ ў Беларусі,

— заявіў ён. — Цяпер ідуць напады не на журналістаў і палітыкаў, а на ўвесь беларускі народ».

Паводле слоў Саннікава, Аляксандру Лукашэнку «трэба забыць цяпер пра ўсе замежныя крэдыты, таму што наўрад ці хтосьці цяпер захоча фінансаваць дыктатуру».

Намесніца галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Марына Коктыш, у якой таксама правялі вобыск, лічыць,

што гэта ўсё ж звязана з «паляўнічай справай».

«У гэтай сітуацыі журналістаў проста хочуць зрабіць крайнімі. Адбылася ўцечка інфармацыі, ідуць разборкі паміж двума ведамствамі, КДБ і МУС, а журналістаў робяць крайнімі», — сказала журналістка.

Рэдактар інтэрнет-сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна паведаміла, што пра масавыя вобыскі ўжо апавешчаныя лідэры краін Еўрасаюза, а таксама праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку «Рэпарцёры без межаў», Камітэт па абароне журналістаў, Міжнародная асацыяцыя журналістаў.

16 сакавіка супрацоўнікі сталічнай міліцыі правялі вобыскі ў офісе сайта «Хартыя'97», рэдакцыі газеты «Народная воля», у кватэры журналісткі Ірыны Халіп і яе мужа Андрэя Саннікава, а таксама ў кватэры Марыны Коктыш. Ва ўсіх выпадках канфіскаваныя сістэмныя блокі камп'ютэраў і электронныя носьбіты інфармацыі.

Вобыскі праводзіліся па так званай «паляўнічай справе», у аснове якой — канфлікт паміж сілавымі структурамі ў Гомельскай вобласці. Па заяве аднаго з фігурантаў гэтай справы — былога начальніка Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, які цяпер займае пасаду начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці, — распачата яшчэ адна крымінальная справа аб паклёпе па факце публікацыі артыкулаў на гэтую тэму ў шэрагу СМІ.

Гэта ўжо другая хваля вобыскаў у сувязі з «паляўнічай справай» — першая прайшла ў лютым.

Андрэй Саннікаў заявіў, што адэкватным адказам на ператрусы павінен стаць масавы ўдзел у дэманстрацыі на Дзень Волі.

Каментары15

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць