Свет2222

Трамп прыгразіў Расіі санкцыямі, «пакуль не будзе дасягнутае спыненне агню»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Расіі маштабнымі санкцыямі ў банкаўскім сектары і мытамі, пакуль не будзе дасягнутае спыненне агню і канчатковае пагадненне аб мірным урэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прэзідэнт ЗША заявіў, што па стане на сёння Расія «абсалютна б'е Украіну на поле бою», а таму заклікаў абодва бакі сесці за стол перамоваў.

«Расія і Украіна, сядзьце за стол перамоў проста цяпер, пакуль не стала занадта позна», — дадаў Трамп.

Высокапастаўлены чыноўнік Белага дома заявіў, што «гнеў Трампа ўзмацняецца» ў апошнія дні з-за паводзін Расіі і яе эскалацыі ўдараў па Украіне, у той час як ён настойвае на спыненні агню, піша Axios.

Раней міністр фінансаў ЗША Скот Бесент заявіў, што Вашынгтон без ваганняў пойдзе на ўвядзенне санкцый супраць расійскай энергетыкі, калі гэта дапаможа дасягнуць спынення агню ва Украіне.

Каментары22

  • Па вожыку голай дупай
    07.03.2025
    Чубаты клоўн ці то не разумее, ці то не ведае, што рф пад санкцыямі з 2014 года (а можа па некаторых сектарах і раней). Дый амерыканскія санкцыі для путлера менш адчувальныя за еўрапейскія. Амерыканская зброя - больш важкі аргумент, але ж трамп пра гэта нават не гаворыць.
  • Жыгуль
    07.03.2025
    Адрэзаў дапамогу Украіне,
    а цяпер прыкідваецца катом Леапольдам. Ідзі прымусь спачатку свайго сябра пітуна спыніць абстрэлы мірных гарадоў, ці слабо?
  • Дон Кiхот Трампоўскi
    07.03.2025
    Расiя твая , мае цябе дураля у адным мейсцы

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць