Свет

На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй

Правацэнтрысцкая партыя Demokraatit атрымала найбольшую колькасць галасоў на парламенцкіх выбарах у Грэнландыі, якія праходзілі на фоне заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб жаданні ўзяць востраў пад кантроль.

Падлік галасоў на выбарах у Грэнландыі, 11 сакавіка 2025 года. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Партыя Demokraatit выступае за захаванне сувязяў з Даніяй і супраць прыспешанага абвяшчэння незалежнасці вострава. Яна набрала 30% галасоў.

На другім месцы з 25% апынулася партыя Naleraq, якая выступае за незалежнасць і ўсталяванне больш цесных сувязяў з ЗША.

Перамога Demokraatit стала нечаканай. Яна сведчыць пра тое, што для многіх у Грэнландыі не менш важнымі з'яўляюцца ахова здароўя, адукацыя, культурная спадчына і іншая сацыяльная палітыка.

Партыя Ataqatigiit, якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Грэнландыі Муце Эгедэ, і партыя Siumut, якія складалі ўрад Грэнландыі і дамінавалі ў палітыцы вострава апошнія гады, цяпер занялі трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна. Яны сабралі 22 і 15% галасоў.

Яшчэ 7% галасоў атрымала партыя Atassut, якая выступае за саюз з Даніяй, супраць незалежнасці.

Агулам партыі, якія выступаюць за саюз з Даніяй ці незалежнасць у саюзе з Даніяй, сабралі 74% галасоў.

Як вядома, Трамп выказаў перакананне, што Злучаныя Штаты «атрымаюць Грэнландыю так ці інакш». Ён паабяцаў зрабіць грэнландцаў багатымі і падняць востраў «да такіх вышынь, якія вы ніколі не лічылі магчымымі раней».

Прэм'ер Грэнландыі ў адказ заявіў, што прэзідэнт ЗША павінен зразумець, што грэнландцы не хочуць быць амерыканцамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі7

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі7

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць