Свет33

Венгрыя абвясціла пра выхад з юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда

Венгрыя мае намер выйсці з юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Такое паведамленне зрабіў у сераду, 3 красавіка, кіраўнік адміністрацыі прэм’ер-міністра Венгрыі Гергель Гуяш, піша Deutsche Welle.

Біньямін Нетаньяху і міністр замежных спраў Венгрыі Крыштаф Салай-Бабраўніцкі. Фота з фэйсбуку Крыштафа Салай-Бабраўніцкага

«Венгрыя выходзіць з Міжнароднага крымінальнага суда. У чацвер (3 красавіка) урад пачне працэс выхаду ў адпаведнасці з канстытуцыйнымі нормамі і палажэннямі міжнароднага права», — напісаў ён. Адзначаецца, што гэты крок Будапешт робіць на фоне візіту ў Венгрыю прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, у дачыненні да якога дзейнічае ордар на арышт, выдадзены МКС.

21 лістапада 2024 года МКС выдаў ордары на арышт Нетаньяху і былога міністра абароны Ізраіля Ёава Галанта за дзеянні ізраільскіх вайскоўцаў у сектары Газа. Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан тады рэзка асудзіў гэты крок і паабяцаў запрасіць Нетаньяху ў Будапешт, праігнараваўшы патрабаванне Гаагі.

1 красавіка венгерская служба Радыё Свабода паведаміла са спасылкай на кіраўніка Мінюста Венгрыі Бенцэ Тужона, што Будапешт апавясціў замежных дыпламатаў пра выхад з МКС. Увесь працэс можа заняць да года, падлічылі журналісты. Венгрыя падпісала Рымскі статут аб МУС у 2001 годзе.

Каментары3

  • бабруйчанін
    03.04.2025
    Яшчэ да " ордэра" вайсковыя цахала рэзэрвісты адмаўлялісь ад ..зачысткі Гаазы У смі Тэль Авіва твары вайсковых ні транслююцца акрамя вядомых кіраўнікоў .Канвенцыя " вядзенне вайны" дзейнічае і адказнасць.Штаты " упішуцца"?? Ні майце іллюзій ..Тзв." іх сукін сын " Піначэт быў арыштаваны іньшыя таксама адкажут
  • угу
    03.04.2025
    Ну, как бэ, трампу, нужна площадка в Европе, для встреч и переговоров с международными, военными преступниками и уголовниками, нерукопожатными и находящимися под санкциями.
    В ОАЭ и Саудовскую Аравию арабского и мусульманского мира, христианам ??? всего мира, как бэ, не с руки гонять борта, забивая там стрелки...
  • Янка
    03.04.2025
    угу, сумняюся, што Польша, Румынія, Балгарыя альбо Грэцыя прапусцяць пуцінскі борт да орбана праз сваю паветру. А рабіць вялікі крук праз Боснію і Сербію для пуцінскага борта будзе надта прыніжальна.

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь30

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць