Кіно22

Цэнзура дабралася да фільма «Пра што гавораць мужчыны». Выразалі Макарэвіча, «Бі-2», Адэсу і грузін

Тэлеканал «Дом Кіно Прэміум», які вызначыўся рэкорднай цэнзурай у фільме «Дзень радыё», працягвае рэдагаваць папулярныя фільмы. Як заўважыў канал «Можем объяснить», цяпер цэнзары дабраліся да расійскай кінакамедыі 2010 года «Пра што гавораць мужчыны», створанай «Квартэтам І».

Кадр з фільма

«Дом Кіно Прэміум» выразаў згадкі пра гурт «Бі-2». У арыгінале персанаж Аляксандра Дзямідава кажа кліентам, што ён з сябрамі збіраецца паехаць у Адэсу на канцэрт гэтай рок-групы. У тэлетрансляцыі застаецца незразумелым, навошта героі фільма едуць ва Украіну. 

Саму групу «Бі-2» таксама выразалі.

З фільма выдалілі карту з згадваннем Адэсы. Героі фільма едуць ва ўкраінскі горад, які цяпер стаў адной з галоўных мэтаў расійскай арміі — яго рэгулярна абстрэльваюць войскі РФ на фоне заяў прапагандыстаў аб жаданні далучыць Адэсу да РФ. У арыгінале стужкі дэманструецца карта паездкі, пунктам прызначэння якой з'яўляецца Адэса. Але ў версіі «Дом Кіно Прэміум» гэтая карта выразаная.

Цэнзуры парэзала і сцэну з грузінам, якія распавядае аб аблавах на грамадзян Грузіі. У 2006 годзе ўлады РФ масава дэпартавалі выхадцаў з гэтай краіны ў адказ на палітыку Міхаіла Саакашвілі.

Таксама з тэлеверсіі выдалілі і Андрэя Макарэвіча. Лідар «Машыны часу» прысутнічае ў арыгінальнай версіі фільма ў выглядзе камеа, калі распавядае, што «не стала будучыні».

У версіі канала «Дом Кіно Прэміум» Макарэвіча няма, выразаныя і цітры з яго згадваннем. Выдаленая і адна са сцэн з персанажам Максіма Вітаргана.

Таксама ў тытрах выдалілі прозвішчы акцёраў Анатоля Белага і Вітаргана. Абодва пасля пачатку вайны з Украінай пераехалі ў Ізраіль, Белага прызналі «іншаагентам».

Каментары2

  • LOHI
    09.04.2025
    То есть превратили фильм в бессмысленное унылое derr-mo!
    Так держать!
  • Так он и был бессмысленным унылым дерьмом для совков
    09.04.2025
    LOHI, Из 90-х

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць