Вайна1212

Зяленскі заявіў, што Украіна гатова купіць 10 комплексаў Patriot за 15 мільярдаў долараў, але ЗША не прадаюць

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў аб гатоўнасці набыць у ЗША дзесяць зенітных комплексаў Patriot за 15 мільярдаў долараў з фінансавай дапамогай еўрапейскіх партнёраў.

Знішчальнікі F-16 ВПС Украіны пралятаюць над сістэмай супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны Patriot у неназваным месцы ва Украіне, 4 жніўня 2024 г. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Зяленскі ў інтэрв'ю CBS заявіў, што Украіна так і не атрымала дадатковыя сістэмы Patriot, якія абяцалі на саміце NATO ў Вашынгтоне.

«Я паважаю выбар ЗША, але калі ЗША не далі нам такія сістэмы, не прадалі іх, мы гатовыя да любога фармату, пытанне не ў грошах», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, некаторыя еўрапейскія партнёры гатовы фінансава дапамагчы ў набыцці гэтых сістэм.

«Але ЗША кажуць, што сёння няма магчымасці. У гэты ж час яны прадаюць такія сістэмы, напрыклад, Ізраілю. Я не кажу, што яны не патрэбныя Ізраілю, але калі мы партнёры, няўжо мы не можам знайсці магчымасць абараніць Украіну?» — сказаў ён.

Паводле яго слоў, у размове з прэзідэнтам Дональдам Трампам ён прапанаваў розныя варыянты.

«Ёсць сістэма Patriot, і ў вас іх шмат, і ў вас ёсць вытворчасць. Ёсць некалькі крокаў, як абараніць Украіну.

Крок першы: адна сістэма, якая каштуе паўтара мільярда долараў, мы гатовы купіць мінімум дзесяць сістэм, каб закрыць нейкія гарады, толькі грамадзянскія, цэнтры гарадоў, дзе натоўпы людзей. Гэта 15 мільярдаў. Мы гатовыя заплаціць гэтыя 15 мільярдаў. Мы знойдзем гэтыя грошы, і мы заплацім усё», — сказаў Зяленскі.

Другі варыянт, паводле яго слоў, — гэта ліцэнзіі на вытворчасць сістэм і звязаных з імі ракет, і ён прасіў аб гэтым цяперашні і папярэднія адміністрацыі ЗША.

Ён таксама назваў краіны Блізкага Усходу, Еўропы і Азіі, дзе разгорнутыя амерыканскія сістэмы Patriot і дзе не вядуцца баявыя дзеянні, якія можна было б перанесці ва Украіну.

«Мы былі гатовыя ўзяць іх нават у арэнду. Ёсць шмат фарматаў, як гэта забяспечыць. Патрэбна жаданне», — сказаў Зяленскі. 

Ніякага паразумення з ЗША, як вынікае з інтэрв'ю, пакуль няма. 

Каментары12

  • Няхай Еўропа дапамагае
    14.04.2025
    Навошта такая складная схема? "Набыць у ЗША дзесяць зенітных комплексаў Patriot за 15 мільярдаў долараў з фінансавай дапамогай еўрапейскіх партнёраў"?
    Ды яшчэ везці невядома колькі часу праз акеан. Ды яшчэ сварыцца з Амерыкай. Маўляў усе беды Украіны з-за яе.

    Ці не прасцей, каб еўрапейскія партнёры далі Украіне свае зенітныя комплексы? І везці бліжэй, і хутчэй.
  • Удакладніце
    14.04.2025
    Tlo, /ён прасіў аб гэтым цяперашні і папярэднія адміністрацыі ЗША./
    Каму Пуцін не адобрыў? Байдэну?
  • США прекрасно понимают, что денег нет. Но рванина хочет гулять
    14.04.2025
    Бриты пусть подкинут

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў5

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць