Грамадства22

«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы

На Палессі ўжо пачалі гарэць тарфянікі, але галоўная пагроза з-за перасыхання балот — не толькі пажары, але і падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці. Пра наступствы перасыхання балот як праблемы для ўсяго Палесся, рэгіёнаў Беларусі і Украіны, расказаў украінскаму выданню Seeds заснавальнік Цэнтра «Міжрэчанская пушча» Андрэй Сагайдак. Выданне «Флагшток» прыводзіць галоўнае з гэтага інтэрв'ю, актуальнага і для Беларусі.

На Альманскіх балотах у беларуска-ўкраінскім памежжы вады няма ўздоўж усёй экасцежкі. Фота: facebook.com/alexandr.serbun

Сёлета ўзровень вады катастрафічна нізкі. Летась было сухое лета, асабліва яго другая палова. Восень — без дажджоў, а потым і зіма была амаль без ападкаў. Гэта вельмі не характэрная сітуацыя, адзначыў эксперт:

«Цяпер вясна, але істотных дажджоў дагэтуль не было, на балотах прыкметна знізіўся ўзровень вады. Дзякуючы некалькім дажджлівым дням і снегу, які ненадоўга выпаў, стала трохі лепш. Вада ў балотах ўсё ж ледзь паднялася, а глеба завільгатнела. Але пакуль гэтага недастаткова».

Зараз на балоце ўзровень вады характэрны для нармальнага лета, а не для ранняй вясны. А балоты, — гэта, па сутнасці, такія рэзервуары, з якіх сілкуюцца малыя рэкі. Балоты ўтрымліваюць узровень грунтавых водаў. Калі вада апусцілася на балоце, — варта чакаць, што далей будзе засуха.

Вада ў калодзежах можа зноў знікнуць. Такое ўжо было ў 2020 годзе, падобная сітуацыя была і ў 2015-м, нагадвае спецыяліст.

Графік узроўню вады ў Прыпяці па гідрапосце Мазыр у параўнанні з мінімумам і максімумам за чатыры апошнія гады. Шаблон: allrivers

Разам з тым, раней у такіх маштабах зніжэння ўзроўню вады яшчэ не было. Зараз назіраецца адна з самых сухіх вёснаў. І такая сітуацыя не толькі на Чарнігаўшчыне, пра якую найперш гаворыць Андрэй Сагайдак, але і на поўначы Жытоміршчыны, якая мяжуе з Лельчыцкім, Ельскім і Мазырскім раёнамі Беларусі:

«Цяпер Палессе павінна быць пераўвільготненым рэгіёнам, менавіта адсюль вада сцякае далей, у прыватнасці, па Дняпры. Але цяпер на Палессі суха, і гэта ненармальна. Калісьці лічылася, што Палессе — гэта зона празмернага ўвільгатнення, тут працэсы забалочвання. Але гэтага ўжо даўно няма, плошча балот скарачаецца планамерна з кожным годам».

Актуальная сітуацыя на Альманскіх балотах. Фота: facebook.com/alexandr.serbun

Таму, калі цяпер вялікіх дажджоў не будзе, лета будзе пагрозліва сухім, асабліва гэта паўплывае на аграрыяў.

Могуць узмацніцца і тарфяныя пажары. Эксперт патлумачыў, што паклады торфу — гэта велізарны запас вугляроду, які там назапасіўся за некалькі тысячагоддзяў. Калі торф высыхае, ён пачынае раскладацца, і вуглярод вызваляецца. А калі ў такое месца яшчэ і заходзіць пажар, — наступствы выкідаў вугляроду ў атмасферу вельмі і вельмі вялікія.

Каментары2

  • Paliašuk
    21.04.2025
    Яно так, але планы меліярацыі ніхто не адмяняў. Выязджаеш на цягніку з Бярозаўскага раёна ў Івацэвіцкі праз рэчку Жыгулянку (яе рэшткі), а там карціна маслам - стаяць земляныя машыны, выкапаныя новыя сеткі каналаў. Ці ў пойме Ясельды ля Бярозы былі месцы, куды зляталіся ў апошнія гады журавы, гнездаваліся кулікі... На восень там перагаралі пад кукурузу ці іншыя культуры, развезлі гной. Мала зямлі, аказваецца. Нехта недаядае.
    Значыць, хутка будзе нагода праверыць анекдот пра дэфіцыт пяску ў Палескай пустэльні пры бязглуздым лукашызме, нажаль.
  • DRT
    21.04.2025
    чырвоныя клапы - паразіты -- машэра , кісель , сьлюнявы , касыгін , бяда

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць