Свет55

У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»

Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі Валгаград актыўна «наводзіць глянец». Але мясцовыя жыхары такім парадкам абураныя. У сацсетках з’явілася відэа, як вакол звалкі будаўнічага смецця мантуюць велізарны банер з патрыятычным лозунгам.

У тэлеграм-канале «Аб Валгаградзе Сталінградзе» з'явіўся ролік пра тое, як мантуюць банер з надпісам «Ганарымся». Замест таго, каб прыбіраць смецце, улады загадалі проста завесіць усё тканінай з лозунгам.

«Вось так адміністрацыя горада, замест таго, каб прыводзіць у парадак фасады будынкаў па вуліцы Ракасоўскага, праспекце Жукава <…> замест таго, каб вывозіць звалкі, будаўнічае смецце, якое сюды вывозяць неўстаноўленыя асобы, і займацца парадкам у горадзе, мы наводзім бутафорыю, завешваем усё шырмай», — гаворыць голас за кадрам. 

Каментары5

  • труба - русское слово
    23.04.2025
    Смотрите на ютуб, Екатеринбург, цыганова, песня труба......
  • Замежная мова
    23.04.2025
    "сметнік завесілі банерам «Ганарымся»" -- хоць вы мяне біце, але там не напісана "Ганарымся". Там напісана "Гордимся". Гэта ж іншая мова і культура.
  • А то
    23.04.2025
    Замежная мова, Таму і пераклалі на беларускую, ці вам з суахілі таксама нее перакладаць?

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б20

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?63

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца13

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход9

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б20

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць