Грамадства1010

Брухан пацвердзіў, што пойдзе ў спікеры Каардынацыйнай рады ад фракцыі Латушкі

Калі Брухана абяруць спікерам Каардынацыйнай рады, ён пакіне сваю пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан. Фота: Народнае антыкрызіснае ўпраўленне

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан пацвердзіў «Белсату», што фракцыя «Каманда Латушкі і рух «За свабоду» вылучыць ягоную кандыдатуру на пост спікера Каардынацыйнае рады.

Чытайце:Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

«Гэта агульнае рашэнне нашай фракцыі, мы правялі некалькі раўндаў кансультацыяў унутры фракцыі. Мая кандыдатура будзе высоўвацца на пасаду пасля таго, як будзе афіцыйна прызначаная дата выбараў».

Паводле Брухана, канчатковая пастанова была прынятая некалькі дзён таму, аднак пра гэта не паведамлялі, бо яшчэ не зацверджаная дата выбараў старшыні Рады.

Сваіх планаў на пасадзе спікера ў выпадку абрання палітык раскрываць не стаў: «Я бы хацеў іх агучыць пасля таго, як будзе прызначаная дата выбараў, будзе пасяджэнне КР, каб таксама гэта абмеркаваць на агульным пасяджэнні Рады».

Брухан паведаміў, што калі яго абяруць спікерам Каардынацыйнай рады, ён пакіне сваю пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.

Арцём Брухан

Чытайце архіўную гутарку з Арцёмам Бруханам: Былы чыноўнік расказаў, як працаваў у выканкаме, не паехаў на мітынг за Лукашэнку і за што хацеў бы выбачыцца

Каманда Латушкі і рух «За свабоду» маюць прыкладна 27 з 78 галасоў. Гэтага недастаткова для таго, каб наўпрост прызначыць свайго кандыдата спікерам. Аднак з улікам рэалій выбары ў Каардынацыйнай радзе могуць быць безальтэрнатыўнымі — ніводная іншая палітычная сіла не мае такой вагі, як Латушка, каб пасадзіць свайго прадстаўніка на пазіцыю спікера.

Каментары10

  • Трэба ведаць
    03.05.2025
    Сюрпрыз , спецыяльны дарадца Яемосці па перамоўным працэсе ўступлення Беларусі ў НАТО і Эўразьвяз.
  • Filipp
    03.05.2025
    Спачатку сьпікерам была "правая рука" Латушкі, цяпер стане яго "левая", упэўнен да змен гэта не прывядзе.
  • Спакойна
    03.05.2025
    Filipp, у яго яшчэ ногі ёсць і іншыя апірышчы - працы хопіць усім.

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Аналіз ДНК дазволіў зазірнуць у інтымнае жыццё неандэртальцаў10

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы21

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць