Грамадства44

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж

Па Беларускім тэлебачанні паказалі інтэрв’ю з грамадзянiнам Польшчы Томашам Бярозам, якога асудзілі на 14 гадоў калонii за шпіянаж і агентурную дзейнасць. Пры гэтым абяцаюць, што на гэтым спыняцца не будуць і неўзабаве героямі іх прапагандысцкіх матэрыялаў стануць і іншыя палякі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах па падобных абвінавачаннях.

Томаш Бяроза падчас прапагандысцкага інтэрв'ю. Скрыншот з відэа

Томаша Бярозу, які жанаты з беларускай і жыў ды займаўся бізнэсам у Кобрыне, затрымалі ў жніўні 2022 года. Падчас інтэрв’ю ён расказаў, што быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, пасля чаго яго перадалі ў КДБ у Брэсце. У размове з прапагандыстам ён выказаў шкадаванне ў здзейсненым і сказаў, што спадзяецца вярнуцца да сваёй сям’і, якая цяпер жыве ў Польшчы.

Таксама Томаш Бяроза звярнуўся да ўладаў Польшчы з просьбай дапамагчы яму. Ён папрасіў «людзей, якія вырашаюць мой лёс, прыняць усе меры, каб я мог вярнуцца да сваёй жонкі, да сваіх дзяцей і каб гэты кашмар, які пачаўся ў жніўні 2022-га, хутчэй скончыўся».

Завербавалі ж Бярозу польскія спецслужбы нібыта яшчэ ў 2010 годзе, калі ён вучыўся ў Бяла-Падлясцы. 

Прапагандысцкае інтэрв’ю з Томашам Бярозам — частка анансаванай серыі, у якой улады будуць паказваюць зняволеных палякаў, якія просяць дапамогі. Якой мэты гэтым яны збіраюцца дасягнуць і ці з'яўляюцца гэтыя інтэрв'ю праявай нейкіх закулісных перамоў, якія вядуцца рэжымам Лукашэнкі з польскім бокам, сказаць пакуль цяжка.

Каментары4

  • Барадзед
    05.05.2025
    Это такие шпионы, которые ничего не нашпионили.
  • даведка
    06.05.2025
    Тертель с Лукашенко тем самым принуждают польскую сторону к обмену их на русско-белорусскую агентуру и/или снятию блокировки на западной границе?!
  • Gorliwy Litwin
    06.05.2025
    а ўзначальваў гэтую злачынную шпіёнска-дыверсійную сетку, мабыць, ксёндз Генрык Акалатовіч. На пару з Пачобутам. Але яны самыя пагардлівыя, няшчырыя з гэтых польскіх паноў, дык гуляюцца ў маўчанку. А тыя каго пакажуць - сталі на шлях выпраўлення. За ўсё пакаюцца, пачынаючы ад асадніцтва 1920-х і Картуз-Бярозы

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах12

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай18

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі14

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць