Свет66

«Эксперымент завершаны». Кір Стармер абвясціў пра абмежаванне іміграцыі ў Вялікабрытанію

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер прэзентаваў стратэгію, накіраваную на скарачэнне легальнай іміграцыі ў краіну. Пра гэта гаворыцца ў заяве брытанскага прэм'ера, зробленай 12 мая.

Рынак Уайтчэпел у Лондане. Фота: Mike Kemp/In Pictures via Getty Images

Кір Стармер адзначыў, што новая стратэгія «нарэшце верне кантроль над межамі» і завершыць «варты жалю перыяд для брытанскай палітыкі», раскрытыкаваўшы кансерватыўны ўрад Борыса Джонсана.

Па словах Стармера, нягледзячы на тое, што Кансерватыўная партыя выступала з лозунгам «вярніце сабе кантроль», паміж 2019 і 2023 гадамі чыстая міграцыя ў Вялікабрытанію вырасла ў чатыры разы, дасягнуўшы амаль 1 мільёна, што прыкладна роўна насельніцтву Бірмінгема — другога па велічыні горада Злучанага Каралеўства.

«Сёння наш урад закрывае лабараторыю. Эксперымент завершаны. Мы выканаем тое, пра што вы прасілі — зноў і зноў — і мы вернем сабе кантроль над нашымі межамі», — падкрэсліў лідар Лейбарысцкай партыі.

Ён дадаў, што Вялікабрытанія без новых міграцыйных правілаў рызыкуе стаць « востравам чужынцаў, а не нацыяй, якая ідзе наперад разам».

«Калі людзі прыязджаюць у нашу краіну, яны таксама павінны ўзяць на сябе абавязацельства інтэгравацца, вывучыць нашу мову, і наша сістэма павінна актыўна адрозніваць тых, хто гэта робіць, і тых, хто гэтага не робіць. Я думаю, што гэта справядліва», — сказаў прэм'ер.

У той жа час ён заявіў, што краіне трэба «канкураваць за лепшыя таленты ў свеце ў навуцы, тэхналогіях, ахове здароўя», каб эканоміка працавала.

Як адзначаецца на сайце брытанскага ўрада, новая стратэгія атрымала назву «Аднаўленне кантролю над іміграцыйнай сістэмай». Дакумент на 82 старонкі, сярод іншага, прадугледжвае:

  • павышэнне патрабаванняў па ўзроўні адукацыі кваліфікаваных работнікаў, якія жадаюць працаваць у Вялікабрытаніі, да ступені магістра;
  • закрыццё віз для некваліфікаваных медыцынскіх работнікаў;
  • узмацненне строгасці патрабаванняў да навучальных устаноў, якія набіраюць замежных студэнтаў;
  • увядзенне больш строгага візавага кантролю, абмежаванняў і праверак.

Акрамя таго, плануецца павысіць патрабаванні да ведання англійскай мовы, а час, неабходны для атрымання статусу пастаяннага жыхара, зменіцца з 5 да 10 гадоў. Таксама ў Вялікабрытаніі маюць намер пашырыць сістэму налічэння балаў для пасялення ў краіне і атрымання грамадзянства.

Брытанскі ўрад паабяцаў паведаміць пра далейшыя рэформы ўжо гэтым летам. Закон аб бяспецы межаў, прытулку і іміграцыі ў цяперашні час разглядаецца ў парламенце.

Каментары6

  • імечка
    12.05.2025
    Бацька адцягнуў усіх пакістанцаў,
    брытам нічога не засталося, ажно скарачаюць свае праграмы, жах!
  • Filipp
    12.05.2025
    Левакі ў шоку!
  • Гы-гы
    12.05.2025
    А вот теперь этих ребят направят на Украину.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць