Грамадства

Да 100‑годдзя Барыса Кіта — фільм пра яго на телеканале «Лад»

Да 100‑годдзя з дня народзінаў вядомага навукоўцы і дзеяча беларускай дыяспары Барыса Кіта канал «Лад» плануе паказаць тэлефільм «Зорнае прыцягненне».

Старшыня аргкамітэта па святкаванні 100‑гадовага юбілею Барыса Кіта пісьменнік Васіль Якавенка прапанаваў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі да гэтай даты ўключыць у праграму беларускіх тэлеканалаў фільм «Зорнае прыцягненне». На свой ліст Якавенка атрымаў адказ, у якім паведамляецца, што

7 красавіка фільм мяркуецца паказаць на тэлеканале «Лад».

«Зорнае прыцягненне» (рэжысёр — Мікалай Князеў, аўтар сцэнарыя — Уладзімір Мехаў, аператар — Вадзім Купрыянаў) складаецца з чатырох навел пра «касмічных» людзей. Першая частка знаёміць гледачоў з гісторыяй жыцця ўраджэнца Магілёва, вядомага матэматыка і астранома Ота Шміта, які распрацаваў гіпотэзу аб стварэнні Сонечнай сістэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газапылавога воблака. Другая частка распавядае пра ўраджэнца Глыбокага (Віцебская вобласць) — авіяканструктара, стваральніка самалётаў серыі Су Паўла Сухога, трэцяя — пра ўраджэнца Слуцка (Мінская вобласць), канструктара авіяцыйных і ракетных рухавікоў Сямёна Козберга.

Чацвёртая навела, прысвечаная Барысу Кіту, здымалася ў Франкфурце‑на‑Майне (Германія), калі герою стужкі было 97 гадоў.

Нагадаем, 100‑гадовы юбілей Барыса Кіта адзначаецца 6 красавіка. У гэты дзень у мінскім Палацы мастацтва МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» запланавала святочную вечарыну (пачатак у 17.00), падчас якой будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных славутаму дзеячу беларускага нацыянальнага адраджэння. На мерапрыемства будуць запрошаны прадстаўнікі айчыннай навукі і культуры, беларускіх уладаў, дыпламаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць