Эканоміка44

Рыхтуюцца змены па ўзносах у фонд сацабароны для ІП і самазанятых. Яны выглядаюць пазітыўнымі

Паводле правак, ІП стане лягчэй плаціць унёскі ў ФСАН, а самазанятым дазволяць збіраць пенсію.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У першым чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння».

Законапраект прадугледжвае некалькі зменаў.

Адна з іх — для ІП, чый заробак за каляндарны год меншы за 12 мінімальных заробкаў (726 рублёў у месяц, або 8712 рублёў за 2025 год). Такім прадпрымальнікам можна будзе плаціць у ФСАН 35% ад рэальнага даходу, а не ад мінімальнага, як цяпер. Цяпер сістэма працуе так, што нават пры даходзе ў 500 рублёў у месяц ІП мусіць заплаціць 254 рублі ў ФСАН. 

Гэтыя новаўвядзенні будуць карыснымі, як для ІП з малымі абаротамі, так і для тых, для каго ІП — не асноўная крыніца даходаў.

Для апошніх, дарэчы, да 2023 года існавала магчымасць наогул не рабіць адлікі ў СФАН, калі паралельна з прадпрымальніцкай дзейнасцю ІП працаваў па дамове.

Аднак, калі даход перавысіць 12 мінімальных заработных плат, то, як і раней, адлікі ў ФСАН будуць налічаны ў памеры 35% з 12 мінімальных заработных плат. То-бок для прадпрымальнікаў з вялікімі даходамі нічога змяняць не плануюць, іх нагрузка застанецца ранейшай.

Праўда, ІП, якія ўсё жыццё робяць адлікі ў ФСАН па мінімальнай стаўцы нават пры вялікіх даходах, трэба ўсведамляць, што іх чакае мінімальная пенсія, прычым у незалежнасці ад таго, колькі падаткаў яны плацілі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Самазанятым плацельшчыкам падатку на прафесійны даход дазволяць добраахвотна даплачваць унёскі ў ФСАН на пенсійнае страхаванне. Цяпер плацельшчыкі падатку на прафесійны даход плацяць у ФСАН 6% ад даходу.

Для таго, каб ФСАН налічыў плацельшчыку падатку на прафесійны даход месяц страхавога стажу, трэба выплаціць унёскі ў ФСАН у памеры не менш за 29% ад памеру мінімальнай заработнай платы па краіне.

Крайні тэрмін выплаты ўнёскаў у ФСАН пераносіцца з 1 сакавіка на 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным.

Каментары4

  • Пенсионная ловушка
    22.05.2025
    Сейчас плательщики налога на профессиональный доход платят в ФСЗН 6% от дохода.

    Если самозанятый сейчас заплатит 6% в ФСЗН с дохода 2000 рублей, это 120 рублей.

    Чтобы засчитали 1 месяц страхового стажа, нужно заплатить 29% от официальной минимальной заработной платы (МЗП). 29% от 726 рублей это 210 рублей.

    А человек с доходом в 2000 р. заплатил 120 р.

    Значит в стаж ему войдёт не 1 месяц, а пропорционально меньше. 17 дней.

    Для получения права на трудовую пенсию страхового стажа должно быть минимум 20 лет.
    А человеку зачитывают за каждый месяц только по 17 дней стажа, а не по 30-31.

    Соответственно самозанятому с доходом 2000 рублей надо около 35 лет проработать, чтобы получить право на назначение трудовой пенсии.

    С доходом 1000 рублей засчитают 8 дней стажа в месяц. Чтобы набрать 20 лет страхового стажа, надо проработать лет 80.
  • Циник
    25.05.2025
    Сейчас система работает так что ИП с доходом 500р платит только за те несколько дней которые проработал фактически - 6-12р. А обяжут платить как будто он месяц работал - 254р к примеру. Ничуть не легче стало, на ровном месте заставили больше платить ИП. Плюс абсолютно бесполезным становятся ключи электронные для подачи ПУ-3, платные вообще то.
  • Питон
    27.05.2025
    Циник, можешь написать заяву без ключа доступ организуют через МСИ

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

«У рускай мове няма такога імя». Беларус змагаецца з ЗАГСам, каб не змяняць дачцэ імя ў пашпарце42

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»2

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы11

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве54

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць