На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х1000
Найбуйнейны абмен палоннымі праходзіць проста цяпер на мяжы Украіны і Беларусі. Расія вяртае дадому амаль усіх сваіх вайскоўцаў, што трапілі ў палон за тры гады вайны. Украіна — менш за 10%, паведамляюць расійскія СМІ.

Дональд Трамп ужо павіншаваў абодва бакі з поспехам, але ён паспяшаўся — абмен праходзіць у некалькі этапаў і можа цягнуцца некалькі дзён, з 23 па 25 мая.
Паводле звестак Mash, на гэты момант у палоне ва Украіне знаходзіцца каля 1300 вайскоўцаў Узброеных сіл РФ. У палоне ў Расіі — амаль 10 тысяч вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны. У 2024 годзе паміж краінамі афіцыйна было праведзена 12 абменаў, Расія вярнула 535 вайскоўцаў. У 2025-м — пяць абменаў, РФ атрымала 800 чалавек.
Усіх зацверджаных да абмену расіян трымалі ў прыгранічнай калоніі ў Сумах. У асноўным гэта байцы з Курскага і Харкаўскага напрамкаў.
Украінцаў у Расіі таксама ўтрымліваюць у прыгранічных калоніях — у Курскай вобласці і ў Навазыбкаве Бранскай вобласці.
Перад абменам Расія і Украіна прадставілі спісы тых, каго хочуць вярнуць. ГРУ, ГУР і контрразведка ФСБ правялі праверку кандыдатаў — на гэта спатрэбілася каля тыдня. Спісы былі перададзены амаль адразу пасля перамоваў у Стамбуле.
-
Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства
-
Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці
-
Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары
Аднак пры няроўных лічбах палонных размаўляюць пра формулу "усіх на ўсіх".
(Разумею, што ўкраінскі бок мог так ставіць умовы на перамовах, пытанне не да іх).