Грамадства44

У МЗС Беларусі вызваленне Юрася Зянковіча назвалі крокам да дыялогу з ЗША

Мінск адкрыты да дыялогу з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў ТАСС прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.

Юрась Зянковіч. Скрыншот відэа АНТ

Так афіцыйны прадстаўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства пракаментаваў пытанне аб вызваленні амерыканскага грамадзяніна Юрыя Зянковіча, асуджанага ў 2022 годзе па крымінальнай справе аб «спробе дзяржаўнага перавароту».

«Мы ў Рэспубліцы Беларусь бачым патэнцыял узаемадзеяння з цяперашняй адміністрацыяй ЗША і адкрыты да дыялогу па ўсіх напрамках супрацоўніцтва», — патлумачыў Варанкоў.

Юрася Зянковіча арыштавалі ў красавіку 2021 года ў Маскве разам з Аляксандрам Фядутам і Рыгорам Кастусёвым па справе ад дзяржперавароце і асудзілі на 11 гадоў. 30 красавіка 2025 года Зянковіча вызвалілі і перадалі ЗША.

Каментары4

  • Смяхота
    03.06.2025
    Во байкапісцы! Усім вядома, што Зянковіча вызваліла Ціханоўская разам з Крысам Смітам. Нават фотка ёсць адпаведная!
  • Ёсік
    03.06.2025
    Сякеру падарыў, і стала лягчэй, пачаў рубіць праўду-матку самастойна. А навошта вам тыя ЗША ды Еўразьвяз, калі там вычварэнцы жывуць, толькі і мараць, як зьнішчыць гэты хрустальны сасуд, які адзін стары беражліва трымае сінімі пальцамі больш за 30 гадоў. Перш чым брахаць на суседзяў ды іншыя краіны, трэба падумаць, а як жыць будзем у ізаляцыі? Санкцыі нам добра, зараз разьвернемся. Дурань, хто гэта кажа, і дурні ў квадраце, хто ляскае ў далоні апасьля гэтых прамоў.
  • Лейцар коркавы
    03.06.2025
    Гэтыя ліслівыя прамовы з'явіліся апасьля расейскіх параз, разумее лукашэнка, што даціснуць браціка, і прыйдзецца далей жыць. Зразумела, што вясковаму хлопцу з бруду ўзляцеўшаму наверх, вельмі не хочацца сваю фанабэрыстасьціь у ду.у запіхнуць, але прыйдзецца, бо разумее, што аналаг Паўночнай Карэі не з'яўляецца нейкім прыгожым прыкладам шчасця народа.

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць