Эканоміка55

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла

Першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч заявіла, што гэтыя прадукты можна рэкламаваць у іншых месцах, піша «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйны здымак

Чыноўніца лічыць, што метро — гэта аб'ект вялікага сацыяльнага значэння, таму рабіць там рэкламу каўбасы, сыра і шампуню «не зусім карэктна».

«У нас нямала іншых месцаў, дзе можна прасоўваць прадукцыю: у горадзе 80 білбордаў, з электроннымі табло і ў самых топавых лакацыях», — заўважыла Лазарэвіч.

Вытворцам яна параіла звярнуцца да «Мінскрэкламы» — там для беларускай прадукцыі абяцаюць лаяльныя ўмовы. 

«Не думаю, што атрымаецца даражэй, чым на вагонах метро. Не кажучы ўжо пра магчымасці тэлебачання і іншых СМІ», — дадала яна.

Наземны транспарт чыноўніца таксама не лічыць месцам для такой рэкламы, хаця і на яго ёсць «нямала ахвотных».

Каментары5

  • Імя
    03.06.2025
    Ці не зашмат г.зв. "чыноўнікі" суюць свае пысы ў жыццё грамадства?
  • Вольга
    03.06.2025
    Каўбасу яшчэ зразумела. А сыр за што? Неблагі ж здараўся часам.
  • trying
    04.06.2025
    ідзі ў (шам)пуню, ня бздура. Проста на аб'екце вялікага сацыяльнага значэння месцы забраніраваныя букмекерскімі канторамі.

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў26

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў1

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў26

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць