Свет55

У Расіі цяпер могуць пераследаваць за экзамен па англійскай мове IELTS

Арганізатара экзамену, British Council, у Расіі прызналі «непажаданай» арганізацыяй, піша «Руская служба Бі-бі-сі».

Ілюстрацыйнае фота: British Council / Facebook

Генпракуратура Расіі сцвярджае, што British Council пад выглядам «адукацыйнай і культурніцкай дзейнасці» прасоўвае «доўгатэрміновыя інтарэсы і каштоўнасці ў сферы адукацыі, культуры і маладзёжнай палітыкі».

Акрамя таго, сцвярджае ведамства, арганізацыяй «актыўна прапагандуецца і падтрымліваецца забаронены ў нашай краіне ЛГБТ-рух».

Як піша «Руская служба Бі-бі-сі», статус «непажаданай» арганізацыі можа значыць крымінальную адказнасць для тых, хто, напрыклад, здае экзамен IELTS па англійскай мове.

Нават за распаўсюд адукацыйных матэрыялаў для падрыхтоўкі да гэтага экзамена можа пагражаць штраф у 15 тысяч расійскіх рублёў (амаль 190 даляраў).

British Council — грамадская арганізацыя, падсправаздачная МЗС Вялікабрытаніі. Яна падтрымлівае навучанне англійскай мовы, фінансуе міжнародныя адукацыйныя праграмы і развівае культурныя сувязі паміж Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі. Працуе больш чым у 200 краінах.

Каментары5

  • Alex
    05.06.2025
    Как были дремучими русскими медведями в шапке-ушанке с водкой и балалайкой, так и останутся ими. Шанс вылезти из берлоги им дали, но они решили им не воспользоваться.
  • Барадзед
    05.06.2025
    Очень слабый ход. Это паранойя. Они так скоро собственной тени бояться начнут.
  • Барадзед
    05.06.2025
    Началась утечка молодых мозгов. Ни будущего, ни перспектив в расеи нет.

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць