Аўто44

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто

Пра намер кітайскага брэнда Changan вярнуцца ў Беларусь паведамлялася ўжо не аднойчы. Так, у мінулым годзе топ-менеджар кітайскай маркі Хэ Дзінфу заяўляў, што да канца 2024-га «Чанань» адназначна з'явіцца ў краіне з лінейкай новых аўтамабіляў. Але тады гэтага не здарылася. 

Фота: av.by

5 чэрвеня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя, на якой паведамілі, што брэнд вяртаецца, піша av.by.

Першымі на айчынны рынак прыбудуць мадэлі прэміяльнай лінейкі Uni. Афіцыйным дыстрыб'ютарам маркі стане ТАА «Лазанж».

«Па папярэдніх даных, у нас кошт аўтамабіляў маркі будзе на 30% ніжэйшы, чым у расійскіх прайс-лістах», — адзначыў прадстаўнік дыстрыб'ютара.

Да прыкладу, у Расіі цана мадэляў CS вар'іруецца прыблізна ад 23 000 да 48 000 даляраў у эквіваленце, Uni — ад 26 400 да 46 240.

Аўтамабілі Changan стануць пастаўляць да нас наўпрост з КНР. 

Варта адзначыць, што першыя аўтамабілі Changan з'явіліся ў нас яшчэ ў 2017-м. Спачатку кампактны красовер CS35 спрабавалі рэалізоўваць у аўтацэнтры «РэдМотарс». Аднак нават з цаной менш за $15 000ь»Чанань» не заваяваў сэрцы і кашалькі беларусаў. Цікавасць да кітайскага «паркетніка» паступова згасала, а потым і зусім сышла на нішто: апошнія машыны распрадалі ў канцы 2018-га, новую партыю завозіць не планавалі, саступіўшы паўнамоцтвы дылера брэнду іншай кампаніі — ТАА «Аптымальны Транспарт». Але і там вынікі, мякка кажучы, пакідалі жадаць лепшага. Па афіцыйных даных, з 2017 па 2020 год сіламі дзвюх фірмаў прададзена каля 300 машын.

У лютым 2020-га за Changan вырашылася ўзяцца кампанія «Мультымотарс». Да канца года стараннямі двух дылераў планавалася рэалізаваць 1 000 аўтамабіляў. Больш за тое, у чэрвені 2020-га ў Беларусі, на СП ЗАТ «Юнісан», стартавала вытворчасць красовера CS35 Plus, а таксама CS75 FL. Нягледзячы на тое, што першапачаткова планы на айчыннае прадпрыемства былі вялікімі, зборку спынілі ўжо праз чатыры месяцы.

Дакладна прычына прыпынення вытворчасці Changan у Беларусі невядомая, аднак, паводле інфармацыі выдання «Кітайскія аўтамабілі», на гэта магло паўплываць скарачэнне рэалізацыі «Чананей» не толькі ў нас у краіне (за 7 месяцаў 2021 года, паводле звестак БАА, набыта тры машыны), але і ў РФ.

Усяго ж, па афіцыйных звестках, у 2020-м кампанія рэалізавала ў Беларусі дзевятнаццаць машын, у 2021-м — тры.

Каментары4

  • Барадзед
    06.06.2025
    Они не знают куда спихнуть эти г@нячие жестянки. Всю нашу уже завалили дешёвым китайским металлоломом, а сейчас РБ на карте нашли.
  • Фе
    06.06.2025
    Одноразовый авто. Б/у полный нелеквид.
  • cig go
    06.06.2025
    Па такіх коштах хай Лукашэнка на іх ездзіць.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць