Аўто44

АўтаВАЗ паказаў новы красовер Lada Azimut. Што за ён і калі будзе ў продажы

У Беларусі аўтамабілі Lada — сярод самых прадаваных.

Lada Azimut. Фота: прэс-служба АўтаВАЗа

Без задняга прываду

Новы паркетнік ад Lada атрымаў назву Azimut. Мадэль пабудаваная на дапрацаванай платформе Vesta. Чакаецца, што Lada Azimut з’явіцца ў продажы ў 2026 годзе.

Навінку паказалі ў рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. 

Аўтамабіль будзе даступны з маторамі 1,6 і 1,8 літра магутнасцю 120 і 132 к.с. адпаведна. На выбар ёсць механічная каробка і варыятар.

Адметна, што паркетнік будзе толькі ў версіі з прывадам на пярэднія колы, паколькі платформа Vesta, на якой пабудавана аўто, не прадугледжвае магчымасці выпускаць мадэль з поўным прывадам.

Згодна з інсайдарскай інфармацыяй, навінка будзе каштаваць каля 2,5 мільёна расійскіх рублёў, што прыблізна 32 тысячы даляраў па актуальным курсе. У Беларусі цана, меркавана, будзе ніжэйшай, бо ўсе аўтамабілі маркі Lada ў нас каштуюць танней, чым у Расіі.

Інтэр'ер Lada Azimut. Фота: прэс-служба АўтаВАЗа

Не першая спроба пачаць выпуск новага красовера

Адзначым, што гэта ўжо другая спроба АўтаВАЗа запусціць новую мадэль паркетніка цягам апошніх гадоў. Папярэдняя аказалася правальнай.

Яшчэ напрыканцы 2023 года ў продаж мусіў паступіць красовер Lada X-Cross 5, які фактычна быў кітайскім FAW Bestune T77, але расійскай зборкі і з шыльдай Lada.

«Навінку» пачалі збіраць на былым заводзе Nissan у Санкт-Пецярбургу, але сабралі ўсяго 170 экзэмпляраў. Тады ў расіян з кітайцамі нешта не зраслося: машыны так і не паступілі ў вольны продаж, і праект быў закрыты.

Мадэль Lada X-cross 5 (FAW Bestune T77), якая так і не з'явілася ў продажы. Скрыншот: motor.ru

У Lada Azimut паўтарыць лёс Lada x-cross 5 шанцаў не шмат, бо гэта не «кітаец» сабраны ў Расіі пад брэндам Lada, а ўласная распрацоўка.

Нагадаем, аўтамабілі маркі Lada займаюць другі радок па аб'ёмах продажаў афіцыйнымі дылерамі ў Беларусі, саступаючы толькі беларуска-кітайскім Geely/Belgee.

Каментары4

  • Жвір
    18.06.2025
    Дужа падобны да Пежо 2008.
  • Zoe Smul
    18.06.2025
    у́се на барбу з касмапалітамі !
  • Барадзед
    18.06.2025
    Эти корыта за $30 000 продаются потому что ничего другого с завода нет.
    - Не читайте до обеда советских газет.
    - Так ведь других нет.
    - Вот никаких и не читайте.

Цяпер чытаюць

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Усе навіны →
Усе навіны

Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны6

Расіянін, асуджаны за падпал машыны беларускага генерала, расказаў, як яго катаваў Кубракоў10

Сетка Malanka аднавіла працу

Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы2

«Выжыла толькі котка». Абгарэлая, яна прасядзела 12 гадзін на лесвіцы пасля пажару ў кватэры ў Маладзечне, дзе загінулі тры чалавекі4

Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць25

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць