Вайна88

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп

Сёння дзяржавы-члены альянса выдаткоўваюць на патрэбы абароны толькі 2% ад ВУП. Павелічэнне выдаткаў тлумачыцца неабходнасцю супрацьстаяць росту пагрозы з боку Расіі.

Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Краіны НАТА 22 чэрвеня ўзгаднілі заяву да саміта, які адбудзецца ў Гаазе на наступным тыдні. У дакуменце для дзяржаў-членаў устанаўліваецца мэта — 5% валавога ўнутранага прадукту (ВУП) на выдаткі, звязаныя з абаронай і бяспекай, паведамляе Reuters.

Заява атрымала «зялёнае святло» ад усіх 32 членаў НАТА (неабходны кансэнсус), але стане афіцыйнай толькі пасля таго, як яе зацвердзяць лідары, у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, на саміце ў сераду.

Цяперашні мэтавы паказчык выдаткаў альянсу на абарону складае 2% ад ВУП, але Трамп раней настойваў на павелічэнні гэтага ўзроўню да 5%.

Згодна з планам кіраўніка НАТА Марка Рутэ, краіны дасягнуць 5% ВУП праз павелічэнне асноўных выдаткаў на абарону з 2% да 3,5%, а таксама дадатковыя 1,5% на сумежныя артыкулы, такія як адаптацыя дарог і мастоў пад ваенную тэхніку і кібербяспека.

Першапачаткова Рутэ прапаноўваў дасягнуць новай мэты да 2032 года, але, паводле дыпламатаў, канчатковы тэрмін у тэксце — 2035 год. У 2029 годзе таксама запланаваны перагляд гэтай мэты.

У заяве сцвярджаецца, што значнае павелічэнне выдаткаў на абарону неабходнае, каб супрацьстаяць росту пагрозы з боку Расіі. Гэта дазволіць Еўропе ўзяць на сябе большую адказнасць за ўласную бяспеку.

Каментары8

  • Барадзед
    22.06.2025
    Увеличить до 10 % ВВП. Наращивать численность вооруженных сил.
    Европа должна быть обороноспособной перед лицом рашизма.
  • Filipp
    22.06.2025
    Значыць Трамп змог дамагчыся таго, чаго хацеў.
  • 1
    22.06.2025
    Падарунак, чытайце ўважлівей. Да 2035 году, гэта значыць калі рак на гары свісне. А ў 2029 будзе перагляд гэтай мэты і яе могуць адкласці ці адмяніць.

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства1

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства1

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць