Свет22

ЗША перавялі свае блізкаўсходнія базы ў стан павышанай баявой гатоўнасці

Пасля ракетнага ўдару Ірана па амерыканскіх вайсковых аб’ектах у Катары ЗША перавялі пяць сваіх баз на Блізкім Усходзе ў рэжым павышанай баявой гатоўнасці. Сярод іх — база Касрак у Сірыі, Айн-аль-Асад у Іраку, а таксама базы ў Катары, Бахрэйне і Кувейце.

Фота ілюстрацыйнае

Рашэнне прынялі на фоне магчымых далейшых нападаў з боку Ірана або падкантрольных яму груповак. Як паведамляе Reuters, база Касрак прыведзеная ў стан поўнай баявой гатоўнасці. IRIB News удакладняе, што аналагічная сітуацыя і на іншых аб’ектах ЗША ў рэгіёне.

Пасля інцыдэнту некалькі краін Персідскага заліва — Ірак, ААЭ, Бахрэйн і Кувейт — часова закрылі сваю паветранае прастору. Гэта пацвярджаюць даныя з сайта Flightradar24.

Інцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня: Іран запусціў шэсць ракет па амерыканскай авіябазе Аль-Удэід у Катары. Аль-Удэід з’яўляецца найбуйнейшай вайсковай базай ЗША ў рэгіёне і аператыўным штабам цэнтральнага камандавання.

Выданне The New York Times са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Іран нібыта загадзя папярэдзіў улады Катара пра намер атакаваць і дзейнічаў у каардынацыі з катарскімі чыноўнікамі. Паводле гэтай інфармацыі, Тэгеран імкнуўся да сімвалічнага адказу на нядаўнія ўдары ЗША па яго ядзерных аб’ектах, не даводзячы сітуацыю да шырокамаштабнай вайны.

Каментары2

  • Васзліль
    23.06.2025
    Хуткая пераможная вайна сэра Дональда ператвараецца, перамога ператвараецца, ператвараецца перамога... У абвяшчэнне першага з часу в'етнамскай вайны вайсковага прызыву!
  • Сігога
    23.06.2025
    Дзякуй богу што Трамп перамог.
    Толькі за гэты тыдзень знішчыў Іран і прагнуў Луку

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць