Свет44

Дзед новай кіраўніцы брытанскай разведкі MI6 працаваў на нацыстаў у СССР і насіў мянушку «Мяснік»

Упраўленне брытанскай замежнай разведкі MI6 паспяшалася заявіць, што гісторыя сям’і будучай кіраўніцы службы Блэйз Метрэвелі не паўплывае на яе працу. Як высветлілася на гэтым тыдні, у гады Другой сусветнай вайны яе дзед супрацоўнічаў з нацыстамі і насіў мянушку «Мяснік», піша Бі-бі-сі.

Архіўнае фота з Daily Mail

Пра тое, што Блэйз Метрэвелі стане новай кіраўніцай Сакрэтнай разведвальнай службы, было абвешчана ў сярэдзіне чэрвеня. За ўсю 116-гадовую гісторыю ведамства, кіраўніка якога традыцыйна пазначаюць літарай «С», яна стане першай жанчынай на гэтай кіроўнай пасадзе.

Пра яе мінулае вядома даволі мала. Але, паводле захаваных архіўных дакументаў, яна з’яўляецца ўнучкай Канстанціна Дабравольскага, які падчас Другой сусветнай уцёк з савецкай Чырвонай Арміі і стаў галоўным інфарматарам нацыстаў ва ўкраінскім Чарнігаве.

Аднак брытанскае МЗС, якое традыцыйна выступае ад імя сакрэтнай MI6, заявіў, што Блэйз Метрэвелі «не ведала свайго дзеда па бацькоўскай лініі і ніколі з ім не сустракалася».

Прадстаўнік Форын-офіса дадаў: «У сямейнай гісторыі Блэйз было нямала канфліктаў і разыходжанняў — што, як гэта часта бывае з прадстаўнікамі народаў Усходняй Еўропы, яшчэ не да канца асэнсаваных і перажытых. І менавіта такая складаная сямейная спадчына выхавала ў ёй імкненне прадухіляць канфлікты і абараняць грамадства ад новых пагроз з боку варожых дзяржаў, падрыхтаваўшы яе да кіраўніцтва MI6».

Таблоід Daily Mail, які першым выявіў патэнцыйна кампраметуючую сямейную сувязь, паведамляе, што ў архівах Фрайбурга журналісты знайшлі сотні старонак дакументаў, што пацвярджаюць: у гады вайны Дабравольскі быў вядомы камандзірам вермахта як «Мяснік» або «Агент № 30».

(Ён нарадзіўся ў 1906 годзе паблізу Сасніцы на Чарнігаўшчыне, таксама паведамлялася, што ў ягоных бацькоў мог быць маёнтак, канфіскаваны савецкай уладай, а сам Дабравольскі ў пачатку 1930-х быў рэпрэсаваны. — НН)

Архіўны дакумент з Daily Mail

Паведамляецца, што лісты да сваіх нацысцкіх начальнікаў ён заканчваў словамі «Хайль Гітлер!» і сцвярджаў, што асабіста ўдзельнічаў у «вынішчэнні габрэяў». Архіўныя дакументы, паводле публікацыі, таксама сведчаць, што Дабравольскі рабаваў целы забітых ахвяраў Халакосту, а таксама асабіста ўдзельнічаў у забойствах мясцовых габрэяў і смяяўся, назіраючы за згвалтаваннямі жанчын-зняволеных.

BBC выявіла сведчанні, што дазваляюць меркаваць: у 1969 годзе Дабравольскі быў у спісе асоб, якіх шукаў КДБ. Там падрабязна апісваецца яго праца на нацыстаў і выказваецца здагадка, што на той момант ён яшчэ мог быць жывы.

Дакумент пад грыфам «зусім сакрэтна», атрыманы BBC ад даследчыкаў, уяўляе сабой 460-старонкавы алфавітны спіс «агентаў замежнай разведкі, здраднікаў радзімы, членаў антысавецкіх арганізацый, карнікаў і іншых злачынцаў, якія падлягаюць вышуку».

У запісе, які, верагодна, адносіцца да Дабравольскага, гаворыцца, што ён «удзельнічаў у расстрэлах савецкіх грамадзян».

«У той жа час ён быў рэзідэнтам нямецкай разведкі, — гаворыцца ў дакуменце, з якім азнаёмілася Бі-бі-сі. — І ў верасні 1943 года дэзерціраваў да немцаў».

Пасля вайны жонка Дабравольскага Варвара з двухмесячным сынам Канстанцінам уцякла ў Вялікабрытанію, дзе ў 1947 годзе выйшла замуж за Давіда Метрэвелі.

Пазней Канстанцін-малодшы ўзяў прозвішча айчыма — Метрэвелі, хоць Бі-бі-сі знайшла яго сведчанне аб натуралізацыі, датаванае ліпенем 1966 года, якое дагэтуль захоўваецца ў Нацыянальным архіве. Там яго прозвішча ўсё яшчэ пазначана як Дабравольскі, а Метрэвелі прыведзена як «псеўданім».

Канстанцін-малодшы пасля служыў у брытанскай арміі і стаў рэнтгенолагам.

А ў 1977 годзе ў яго нарадзілася дачка Блэйз Метрэвелі, якой было наканавана праз 22 гады ўладкавацца на працу ў MI6.

Яна сама ніяк не пракаментавала ўсе гэтыя нядаўнія паведамленні.

Блейз Метрэвелі. Фота: United Kingdom Foreign Office / AP

Зрабіўшы ў MI6 выдатную кар’еру, яна даслужылася да пасады дырэктара Сакрэтнай разведвальнай службы па тэхналогіях і інавацыях, а ў гэтым годзе стане яе 18-м кіраўніком, змяніўшы на гэтай пасадзе сэра Рычарда Мура.

Пасля абвяшчэння аб прызначэнні Метрэвелі заявіла, што «ганарыцца і ўдзячная» за просьбу ўзначаліць агенцтва.

Блэйз Метрэвелі — выпускніца Кембрыджа, у мінулым займала аператыўныя пасады ў Еўропе і на Блізкім Усходзе.

Каментары4

  • Аскольд
    28.06.2025
    Цікава, а ці ведаюць нашчадкі карнікаў КДБ НКУС чым іх продкі займаліся? А дзе самыя нашчадкі працуюць?
  • "Сем моў бога" Ліры Цімаці
    28.06.2025
    "У нас жывуць у мужчыны і жанчыны, якія некалі нараджаліся і любілі, змагаліся і паміралі. У нас жывуць нашы выродлівыя і цудоўныя моцныя і слабыя, адважныя і баязлівыя, прагныя і шчодрыя, злыя і добрыя, дурныя і мудрыя, нізкія і высакародныя продкі. Нашыя бацькі, якія сталі бялковымі малекуламі ў небе, - усярэдзіне нас; і нашы паўнагрудыя маці, якія далі нам імя - таксама ў нас. Цеплакроўныя, шарсцістыя, потныя, смярдзючыя, стойка якія змагаліся прыматы выходзілі з цемры бясконцым ланцугом, каб убачыць на працягу дзелі секунды святло сонца і паспець перадаць нам у спадчыну каштоўны полымя жыцця."
  • Марфавасильевная
    28.06.2025
    володька, по-быстрому объясни товарищам, куда ты дел наши деньги. ну зачем тебе была эта внучка в MI-6?

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску завяршылі рэканструкцыю школы 1936 года ВІДЭА3

З'явіўся новы штодзённы аўтобусны рэйс у Вільню1

Ужо 23 чалавекі выслалі з Польшчы праз канцэрт Макса Каржа8

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць