Грамадства3030

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»

Святаслаў Міляйкоўскі даводзіць, што ў 2020-м збіраў подпісы за Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Але невядома, ці варта яму верыць.

Святаслаў Міляйкоўскі на сённяшнім мітынгу. Фота «Нашай Нівы»

Святаславу Міляйкоўскаму 44 гады. Ён мінчук. Па адукацыі — гісторык. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

У Беларусі Святаслаў працаваў у бізнэсе. У яго быў статус індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ён быў вядучым спецыялістам аддзела міжнародных продажаў у кампаніі «БІМ Рашэнні». Сферы дзейнасці кампаніі — кансультацыйныя паслугі ў галіне камп'ютарных тэхналогій, раней яшчэ аптовы гандаль.

Малады Святаслаў Міляйкоўскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Да 2020-га Міляйкоўскі не быў палітычна актыўны. Але ў 2020-м паверыў у перамены і стаў каардынатарам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Віктара Бабарыку ў Фрунзенскім раёне Мінска. Святаслаў казаў, што ён сабраў амаль 50 тысячаў подпісаў у раёне і больш за 500 — уласнаручна.

Таксама ён быў у штабе Цапкалы. Працаваў там забеспячэнцам, займаўся сімволікай. Але пасля разышоўся са штабам Цапкалы.

Але тут ёсць нюансы. У чатах беларусаў Літвы тады распаўсюджваліся звесткі пра тое, што Міляйкоўскі — не той, за каго сябе выдае. Пісалі, што аніякіх подпісаў ён не здаваў, паводзіў сябе падазрона і яго пазбягалі, лічачы агентам спецслужбаў. Іншыя пісалі, што дэ-факта Міляйкоўскі не быў каардынатарам па Фрунзенскім раёне, што ён хлусіць і просіць грошы. Праверыць гэтыя сведчанні цяпер складана.

Паведамленні, датычныя Святаслава Міляйкоўскага, якія публікавалі ў чаце беларусаў Вільні

Міляйкоўскі расказваў у інтэрв'ю блогеру-канспіролагу Віталю «Вірусу» Кандраценка ўлетку 2021 года, што нібыта сутыкнуўся з ціскам — атрымліваў пагрозы, у ягоную хату спрабавалі ўварвацца, і ён быў змушаны вывезці сям'ю. Сам Міляйкоўскі з'ехаў у Літву 18 жніўня 2020-га пасля таго, як даведаўся пра арышт Юрыя Васкрасенскага.

Спачатку ён жыў у лагеры для бежанцаў на дапамогу розных дабрачынных арганізацыяў. Пасля пазнаёміўся з літоўцам, які прытуліў яго з сям'ёй.

Міляйкоўскі на сустрэчы з Байдэнам у Вільні. Фота з ягонай старонкі ў Facebook

У Літве Міляйкоўскі спачатку працаваў на фізічных працах — на лесапавале і лесапілцы. Цяпер у яго ў сацсетках напісана, што ён займаецца нечым, звязаным з аўтамабілямі. Жыве ў Вільні па жаданні жонкі.

Ён ужо ў 2021 годзе крытыкаваў Святлану Ціханоўскую і Валерыя Цапкалу, але хваліў Віктара Бабарыку. Дзейнасць ОСЦ ён называў правальнай і параўноўваў яе з рэжымам Лукашэнкі.

З таго часу ён заўзята крытыкуе дзейнасць Офіса Святланы Ціханоўскай. На сваіх старонках ён публікуе тэматычныя відэа. Вядома таксама, што Міляйкоўскі перыядычна ходзіць на мітынгі дыяспары ў Літве і на мерапрыемствы ў «Замку» Наталлі Калегавай. Падтрымліваў кантакты і з арганізацыяй «Наш Дом». Быў ён і ў ініцыятыве СХОД.

Святаслаў Міляйкоўскі і Вольга Карач на мітынгу ў Вільні. Фота з чата беларусаў Літвы

Сёння Міляйкоўскі прыйшоў на сустрэчу са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі ў Вільні і ўзяў мікрафон. Міляйкоўскі заявіў, што Ціханоўскія — «пагроза нацыянальнай бяспецы Літвы» і пачаў скандаваць ім «ганьба». Пасля гэтага людзі пачалі скандаваць яму «ганьба» ў адказ, а паліцыя вывела Міляйкоўскага з натоўпу і апытала.

Святаслава Міляйкоўскага выводзяць са сцэны. Відэа «Нашай Нівы»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Міхась
    28.06.2025
    Там, дзе Карач, усё зразумела. Агенты лукашэнкі.
  • Чытайце першакрыніцы
    28.06.2025
    Журналісцкае сумленне, ну, ён жа старонкі вядзе - то бок мае магчымасць выказвацца. Няхай абгрунтавана распавядзе, чым яму Ціханоўскі замінае. А крычаць "Ганьба" без тлумачэнняў - ну такое сябе. Калі б то ягоны мітынг быў - ніякіх пытанняў, але ён імкнуўся закінуць лайна на вентылятар на чужым.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    28.06.2025
    Агент нулявога ўзроўню

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Дзяржынскам валанцёры зрабілі жыллё для бяздомных катоў. Мясцовыя жыхары гэта не ацанілі22

Пра беларускія пратэсты-2020 здымуць маштабную гульнявую драму — расказваем падрабязнасці19

Літва не будзе патрабаваць новых санкцый супраць Беларусі27

Украінскія дроны ноччу атакавалі магутную Разанскую ДРЭС

«Белпошта» выпускае маркі з памеранскім шпіцам і іншымі гадаванцамі

Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў21

«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі2

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі25

Майстар, які ўзнавіў крыж Еўфрасінні Полацкай, стварае ўнікальную серыю абразоў для касцёлаў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі5

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць