Грамадства

Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць сёння

Забраць дакумент можна ў пункце, дзе абітурыент здаваў выпрабаванне па прадмеце.

Калі ЦТ здавалася ў розных пунктах (актуальна для выпускнікоў школ мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў), забіраць сертыфікаты давядзецца ў кожным з іх, піша БелТА.

Згодна з Палажэннем аб ЦТ, абітурыент атрымлівае сертыфікат пад подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, дакумента аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі), а таксама пропуску з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў» — апошні забіраецца.

Сертыфікат могуць атрымаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або прадстаўнікі абітурыентаў. У гэтым выпадку законны прадстаўнік прад’яўляе копію дакумента, які пацвярджае асобу, дакумент, што пацвярджае статус законнага прадстаўніка, копію дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента, дакумент аб адукацыі абітурыента (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Для атрымання сертыфіката прадстаўніком абітурыента неабходныя: копія дакумента, які пацвярджае асобу прадстаўніка, даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, і дакумент аб адукацыі абітурыента.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць