Грамадства99

У Віцебску ёсць могілкі, якія здзіўляюць раскошай. Хто ж там пахаваны?

Адно з месцаў пахавання на Арэхаўскіх могілках у Віцебску не першы год уражвае наведвальнікаў. Каму яно належыць?

Скрыншот відэа ў інстаграме

Жанчына з Барысава, якая працуе ў сферы рытуальных паслуг, паказала ў сваім інстаграме незвычайнае месца на Арэхаўскіх могілках у Віцебску.

Надмагілле абаронена ад капрызаў надвор'я вытанчаным каваным навесам з белымі фіранкамі. Цэнтральны помнік выкананы ў выглядзе анёла, які схіліўся над сэрцам, дзе размешчана фота маладой жанчыны. Уся прастора ўпрыгожана жывымі і штучнымі кветкамі, мініяцюрнымі скульптурамі і фатаграфіямі нябожчыцы. Для тых, хто прыходзіць ушанаваць яе памяць, усталявана стылёвая лаўка з мяккімі пуфікамі.

Насупраць пабудавана капліца, якая носіць назву Вольгінскай. Унутры даволі ўтульна — ёсць нават пухнаты белы дыван.

Каб засцерагчы мемарыяльны комплекс ад вандалаў, паставілі відэаназіранне.

Пахавана там Вольга Пілатава. Жанчына была прадпрымальніцай, заснавальніцай віцебскага электратэхнічнага прадпрыемства «Святло», аднаго з найбуйнейшых вытворцаў святлотэхнічнай прадукцыі ў рэгіёне.

Яна была неабыякавым чалавекам: у 2020 годзе, у разгар пандэміі каранавіруса, замаўляла ў кафэ комплексныя абеды для ўсіх супрацоўнікаў Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі. Улічваючы, што медыкі тады літаральна жылі на працы, гэта было вельмі неабходная дапамога.

Вольга памерла ў 2021 годзе ад анкалогіі, не паспеўшы адсвяткаваць 50-годдзе.

Каментары9

  • Кот
    02.07.2025
    А ёй та для чаго ўвесь гэты цыганскі шык?
  • Москален традишн
    02.07.2025
    Это из россии от братков пошло. Витебск он такой. Российско-воровской.
  • Хвастаўтво
    02.07.2025
    Цыганскія могілкі... Навошта гэта ўсё. Ёй гэта мішура не патрэбна.

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю19

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю19

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць