Грамадства1515

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

«Пяць гадзін у нас сустрэча была, і ён увесь час вось так глядзеў. Адно вока туды, адно туды», — успамінае Сяргей Ціханоўскі ў інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву ў праграме «Жыццё-маліна».

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітзняволенымі 10 кастрычніка 2020 года. Скрыншот з відэа: Сяргей Ціханоўскі паказвае пальцам у кірунку Колі Лукашэнкі і Наталлі Эйсмант

Сяргей Ціханоўскі абверг сцвярджэнне Аляксандра Лукашэнкі, што падчас сустрэчы апошняга з палітзняволенымі ў СІЗА КДБ у кастрычніку 2020 года Ціханоўскі нібыта пагражаў Колю, які там таксама прысутнічаў.

«Ніколі я яму не пагражаў!» — заявіў Ціханоўскі.

— Мне вось што цікава. Калі ты кажаш Колю, зірні, што кажа твой бацька… — спытаў Мелказёраў.

— Што вытварае твой тата… І прызнаецца ў гэтым!

— Як ён адрэагаваў на цябе?

— Коля?

— Коля.

— Коля — ніяк. Коля быў такое дзіця для мяне незразумелае. Раскосы, па-першае. Я яго «раскосым Колем» для цябе называю. Вочы ў яго глядзелі вось так неяк. Ён нічога не казаў увогуле. Пяць гадзін у нас сустрэча была, і ён увесь час вось так глядзеў. Адно вока туды, адно туды. І колькі я да яго ні звяртаўся ў плане таго «глядзі, што твой тата вытварае», ён ніяк не рэагаваў. Маўчаў увесь час. Відаць, яму бацька сказаў маўчаць.

@nashanivanews Сяргей Ціханоўскі абверг ілжывыя сцвярджэнне Лукашэнкі #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #нашаніва #мова #минск #брест ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

І [Наталлі] Эйсмант я кажу: вось жа [Лукашэнка] прызнае, што ён падкінуў грошы, а ваш муж [Іван Эйсмант] ездзіць па ВНУ і кажа, [што] Ціханоўскі прадаўся, у яго знайшлі 900 тысяч, і круцяць фрагмент размовы з маёй маці, нібыта яна бачыла пакет для смецця, значыць, гэта мае грошы, — расказаў Ціханоўскі.

Эйсмант, па словах Ціханоўскага, у гэты час працягвала здымаць яго на тэлефон.

«Гэта ж перад забастоўкай 25 кастрычніка было, людзей ужо паклікалі на вуліцу, на забастоўку. А ён тут нібыта ўжо пачынае дыялог: прыехаў у СІЗА. Мы ў наручніках, мяне ж уначы паднялі ў 5 гадзін у турме, мяшок на галаву, КДБ у машыне. І… я суткі не еўшы, а ён з намі нібы вядзе дыялог. У наручніках прывезшы. Што гэта, дыялог? … Ну чмо! — рэзка выказаўся Ціханоўскі. — Гэта спецыяльна гэтую карцінку. Я разумею, што гэта пастаноўка. І я яму руку таму і не даў», — расказаў Ціханоўскі.

«[Віктар] Бабарыка [руку падаў Лукашэнку], гэта ўспрыняў, напэўна, як вітанне проста. Але я такому чалавеку не магу руку паціснуць.

Дык я да чаго, каб вы зразумелі, што гэта за чалавек. Я калі вось гэта пачалося пасяджэнне ўсё, ён, як месія, і тут 12 чалавек зняволеных. Спецыяльнай рассадкай такой. Тут тыя, хто здрадзіў. Тут тыя, хто напаўздрадзіў, так, і вось так. А тут вось мы з Бабарыкам.

Зразумела было, што дыялог будзе то са мной, то з Бабарыкам, і камеры так расстаўленыя, вісяць на сценах. Каб здымаць то яго, то нас. Ну, гэта значыць вось як мы інтэрв'ю здымаем. Драматургія ўся пралічаная. Гэта чмо! Яно ў той дзень у навіны не выдала. А далей пачало адтуль відосы лупіць», — з горыччу ўспамінае Сяргей Ціханоўскі.

Каментары15

  • даведка
    06.07.2025
    КГБ тогда в изоляторе применил библейскую рассадку «Отца, сына и святого духа».
  • даведка
    06.07.2025
    Коля Лукашенко тогда охранял отца, а самого Колю лично начальник СБП Шахраев.
  • міма праходзячы
    06.07.2025
    Між іншым, Ціханоўскі - такі ж самы грубіян (калі не сказаць горш), як і вусаты прэдсядацель- вертухай
    Але, добра што руку гэтаму пляшываму не паціснуў , тут адназначна салідарны.

Цяпер чытаюць

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў2

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю не плануюць1

Макрон прызначыў новым прэм'ерам Францыі міністра абароны

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

У Гомелі беларусам прапануюць за 500 рублёў паляжаць у труне5

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу4

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў2

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць