Грамадства1616

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Былы дырэктар двух аршанскіх заводаў Уладзімір Троіцкі загінуў на вайне ва Украіне. Яго гісторыя атрымала шырокі розгалас яшчэ ў 2018 годзе, калі яго асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд палічыў, што ён злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі падчас будаўніцтва аэрадрома ў 2011—2013 гадах, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Уладзімір Троіцкі. Фота: Анлайнер

Гісторыя Уладзіміра Троіцкага атрымала шырокі розгалас у 2018 годзе — тады былога дырэктара Аршанскага авіярамонтнага завода (ААРЗ), які займаў гэтую пасаду ў 2007-2015 гадах, прысудзілі да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Абвінавачванне тычылася злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі пры будаўніцтве аэрадрома ў 2011-2013 гадах.

Сам Троіцкі сцвярджаў, што стаў ахвярай «замовы» з боку ўкраінскага народнага дэпутата і гендырэктара прадпрыемства «Матор Січ» з Запарожжа Вячаслава Багуслаева — у тыя гады ўкраінская кампанія набыла 60% акцый ААРЗ і планавала інвеставаць у прадпрыемства, але здзелка неўзабаве застапарылася, а затым яе канчаткова пахавала вайна.

Цікава, што сам Багуслаеў у 2022 годзе быў арыштаваны СБУ па абвінавачванні ў калабарацыянізме, пазбаўлены ўсіх дзяржаўных узнагарод і трапіў пад міжнародныя санкцыі.

Пасля завядзення крымінальнай справы Троіцкага знялі з пасады. У Оршы ён апынуўся ў ізаляцыі і, паводле яго ўласнага прызнання, стаў ізгоем. Аднак у 2016 годзе яго яшчэ на непрацяглы час прызначылі дырэктарам Аршанскага інструментальнага завода.

А ўжо ў 2018 годзе суд вынес прысуд. Па даных «Кіберпартызан», па стане на 31 студзеня 2023 года Троіцкі лічыўся за філіялам «Віцьба» дзяржпрадпрыемства «ВК 12-ВАЛ». Магчыма, ён адбываў тэрмін у ВК-3 у Віцьбе, а пазней быў працаўладкаваны на вытворчасці пасля вызвалення.

Самае драматычнае ў гэтай гісторыі — яе фінал. Паводле інфармацыі ўкраінскага праекта «Хачу жыць», 1 верасня 2023 года Уладзімір Троіцкі падпісаў кантракт з расійскай арміяй, а ўжо 5 лістапада 2023 года загінуў на вайне ва Украіне.

Цікава, што летам 2024 года Віцебскі атрад ПРА шукаў сваякоў мужчыны. Магчыма, увесь гэты час цела Троіцкага так і заставалася непахаваным.

Каментары16

  • Владимир Генералов
    07.07.2025
    Меня ждёт такая же участь. Я - мошенник и просто подлец.
  • Ё
    07.07.2025
    Гэты Троіцкі амаль на сто працэнтаў быў ФСБэшнай кансервай у перыяд дырэктарства ў Оршы. Яго калега па цэху з Запарожжа не так проста быў арыштаваны СБУ, бо таксама доўга супрацоўнічаў з русакамі. Менавіта ён вінаваты ў зрыве эвакуацыі Мріі з Гастомеля. Гэта толькі адзін з пунктаў. Аршанскі пузан не захацеў сядзець у турме, думаў што братушкі з ФСБ дапамогуць мякка ўладкавацца сярод оркаў (“у меня большой опыт управления.»,- думаў пузан) , рускія сваіх не бросают, таму Троіцкага бросілі на перадок. Так калабарантам і трэба.
  • Дзіч
    07.07.2025
    "Самае драматычнае ў гэтай гісторыі — яе фінал".

    Не падкажаце, што тут драматычнага? Чэл вырашыў паехаць забіваць украінцаў. Чэл атрымаў кулю ў лоб.

    Фінал -- самае файнае ў гэтай гісторыі. Так мае быць для ўсіх, хто вырашае стаць людаедам.

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА3

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі3

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА3

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць