Культура11

Археолагі кажуць, што адкрылі сярэднявечны горад пад Рагачовам

Каля вёскі Лучын Рагачоўскага раёна працавала археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Антона Шыляева і навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгі Дрэвіла, піша «Штодзень».

Археолагі даследавалі гарадзішча перыяду Старажытнай Русі. У сёлетнім сезоне скарбонка знаходак навукоўцаў папоўнілася сапраўды ўнікальнымі прадметамі.

Сярод іх — фрагмент жалезнай кальчугі і чаранковы наканечнік стралы, датаваныя XII—XIII стст. Знойдзеныя таксама пярсцёнак, шкляныя пацеркі, гліняныя вырабы, прасніца, нажы, фрагмент візантыйскай амфары. Аднак сапраўднай сенсацыяй стаў адзін з элементаў, які, імаверна, з’яўляецца часткай падмурка храма, а таксама кніжная зашпілька X—XIII стагоддзяў. Такія знаходкі дазваляюць меркаваць, што на гэтым месцы існавала не проста гарадзішча, а даволі буйное пасяленне гарадскога тыпу.

Магчыма, гаворка ідзе пра горад Лучын, згаданы ў летапісных крыніцах, дакладнае месцазнаходжанне якога дагэтуль заставалася невядомым.

Каментары1

  • Янак
    15.07.2025
    верагодна горад закінулі пасля таго як ён быў знішчаны суседзямі з усхода

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць