Грамадства33

«Камунарка» і «Спартак» пачнуць рабіць цукеркі з венесуэльскіх какава-бабоў

Сыравіна з Венесуэлы можа абысціся на 15—20% танней, чым з Афрыкі.

Ілюстрацыйнае фота БелТА

Кандытарскія фабрыкі «Камунарка» і «Спартак» атрымалі першыя пробныя партыі какава-бабоў з Венесуэлы. На гэтым тыдні яны прыступяць да іх перапрацоўкі, піша БелТА.

Эксперыментаваць з сыравінай вымушае рост цэн на яе ва ўсім свеце. Як распавёў кіраўнік «Белдзяржхарчпрама» Алег Жыдкоў, паколькі «наша кандытарская галіна імпартазалежная», спачатку прадпрыемствы спрабавалі справіцца з гэтым за кошт утрымання цаны на гатовую прадукцыю.

— Мы іх не павышалі і працавалі ў межах той эканомікі, якая нам дазваляла стрымліваць гэты імклівы рост сабекошту, у надзеі, што, напэўна, праз нейкі перыяд часу, магчыма, цана вернецца. Але ўжо 2024 і 2025 гады мы працуем і бачым, што цана істотна не змяняецца.

Алег Жыдкоў нагадаў, што на цану какава-бабоў у першую чаргу ўплывае ўраджайнасць.

— Ураджай какава-бабоў збіраецца два разы на год — у маі і кастрычніку-лістападзе. Па ўраджайнасці кастрычніка-лістапада мы ўжо можам прагназаваць, якой будзе цана да канца года і на пачатак 2026 года. Пакуль перадумоў да таго, што цана пойдзе ўніз, мы не бачым, паколькі чаканыя аб’ёмы ўраджаю ніжэйшыя за той попыт, які існуе на сусветным рынку.

Традыцыйна Беларусь закупляе какава-бабы ў краінах Афрыкі, але сітуацыя з цэнамі вымусіла шукаць новых пастаўшчыкоў, цяпер ужо і ў Лацінскай Амерыцы.

— Мы сёння пачынаем атрымліваць пробныя партыі з Венесуэлы. Мы атрымалі і на «Камунарку», і на «Спартак» па 100 тон какава-бабоў дастаткова добрай якасці. Яны нядрэнна зарэкамендавалі сябе ў выглядзе ўзораў.

На гэтым тыдні фабрыкі прыступяць да перапрацоўкі гэтых какава-бабоў.

Паводле прагнозаў «Белдзяржхарчпрама», сыравіна з Венесуэлы можа абысціся на 15—20% танней, чым у афрыканскіх вытворцаў.

Каментары3

  • Чава какава
    21.07.2025
    Шукаць больш танную сыравіну - гэта нармальна!
  • даведка
    21.07.2025
    Цена – качество. Этот слив призван повлиять на снижение цены какао-бобов из Африки, но не думаю, что там испытывают дефицит в желающих покупать у них.
  • Валенты
    21.07.2025
    Атрымаецца прыблізна настолькі танней, як была нафта - у параўнанні з расейскай. ))

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць