Грамадства

Класы па замежнай мове ў мінскіх школах падзеляць на 3 групы

А праз 2,5 года выпускнікі сярэдніх школ будуць здаваць замежную мову як абавязковую.

У агульнаадукацыйных установах адукацыі Мінска ў 2010/2011 навучальным годзе класы па вывучэнні замежнай мовы падзеляць на тры групы.

Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова сёння на прэс‑канферэнцыі ў гарвыканкаме.

«Міністр адукацыі сказаў, што на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі будзе ўведзены іспыт па замежнай мове. З новага навучальнага года ў сталічных школах класы па замежнай мове будуць падзеленыя ўжо на тры групы», — сказала Зоя Хахлова.

На яе думку, новаўвядзенне не выкліча цяжкасцяў у арганізацыі навучальнага працэсу. «Не думаю, што для мінскіх школ гэта будзе складана. Канешне, будуць новыя навучальныя планы, павялічыцца колькасць педагогаў», — адзначыла начальнік упраўлення. Пры гэтым яна падкрэсліла высокі ўзровень падрыхтоўкі па замежных мовах сталічных навучэнцаў, якія заўсёды вяртаюцца з алімпіяд з узнагародамі.

Начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Таццяна Харужая дадала, што распрацавана новая канцэпцыя вывучэння замежных моў. У яе распрацоўцы ўдзельнічалі спецыялісты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, педагогі‑практыкі. Распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню замежных моў па новай канцэпцыі. У першую чаргу ўвага будзе надавацца навучанні камунікатыўным навыкам, валоданню замежнай мовай як сродкам зносін.

Як паведамлялася раней са спасылкай на міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, выпускнікі сярэдніх школ Беларусі будуць здаваць замежную мову ў абавязковым парадку праз 2,5 года. Прычым ведамства лічыць мэтазгодным увесці іспыт за сярэднюю агульнаадукацыйную школу ў выглядзе вуснага іспыту, а вось ужо ўступны ў ВНУ будзе праходзіць у тэставай форме.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць