Грамадства22

Беларус з'ехаў ад прызыву ў Расію, вярнуўся і павініўся

У Генеральнай пракуратуры расказалі гісторыю пра ўхіленне ад арміі са шчаслівым фіналам.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Усё пачалося яшчэ ў 2021 годзе. Малады жыхар Бабруйсчка атрымаў позву, але ў прызначаны дзень і час не зхявіўся. У выніку распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад вайсковай службы.

Як распавёў малады чалавек, у той час ён жыў у Расіі. Перыядычна яго там затрымлівалі, але потым адпускалі. У нейкі момант ён зразумеў, што такая сітуацыя яго не задавальняе. Ён вырашыў прыехаць у Беларусь, каб уладкаваць пытанне.

Ён адразу звярнуўся ў пракуратуру і следчыя органы і заявіў, што гатовы служыць у арміі.

Згодна з заканадаўствам, адказнасць была заменена на адміністрацыйную. Малады чалавек атрымаў штраф 30 базавых велічынь (1260 рублёў).

Як растлумачыў пракурор Бабруйска, гэта стала магчымым дзякуючы таму, што грамадзянін добраахвотна з'явіўся і напісаў заяву аб жаданні аддаць доўг Радзіме.

Крымінальная справа спынена, а малады чалавек не будзе лічыцца судзімым. У найбліжэйшы час ён адправіцца ў армію.

Каментары2

  • Барадзед
    02.08.2025
    В Польшу надо ехать.
  • военные преступления не имеют срока давности
    02.08.2025
    Муштра это преступления против человечности

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць