Нерухомасць

Паўтара дзясятка карцін. Знойдзена самая жывапісная тэраса Мінска

Незвычайны варыянт афармлення прасторы заўважыў карыстальнік TikTok. Кватэра з тэрасай, на якой хочацца затрымаць позірк, знаходзіцца ў «Новай Баравой», піша Onliner.by.

У 2018‑м колер сцен прасторных (і дарагіх) тэрас абмяркоўвалі ўсім светам: ярка‑аранжавы прыйшоўся далёка не ўсім па густу.

@nejinskiy

♬ How You Like That - BLACKPINK

«Мы аплачвалі тэрасы з імітацыяй цэглы, як і фасад будынка. А атрымалі гарбузовае нешта?!», «Нам шмат чаго абяцалі, і я цяпер не ведаю, як на псіхадэлічнай лоджыі чай піць — нават столь аранжавая», — абураліся некаторыя дольшчыкі.

Але знайшліся і тыя, хто падтрымаў канцэпт — у іх аранжавы колер асацыяваўся з сонцам. Гады прайшлі, страсці ўлягліся. З аранжавым усе змірыліся. І нават, як бачым, пачалі ўпрыгожваць прастору.

На «карціннай» тэрасе можна ўбачыць як прыродныя замалёўкі, так і саму «Мону Лізу». Усяго на сценах вісіць каля паўтары дзясяткі карцін.

Яшчэ адна тэраса ў тым жа квартале ператварылася ў бар на свежым паветры. Постарам, якімі разбавілі колер, таксама знайшлося месца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць