Грамадства22

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ

Навучацца бесплатна магчыма. У чым унікальнасць праграмы «Гісторыя» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва)?

Вільня — горад вялікай гісторыі і з вялікай колькасцю студэнтаў. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Для студэнтаў праграмы «Гісторыя» у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня) прадугледжаны стыпендыі, якія пакрываюць кошт навучання і выдзяляюцца на конкурснай аснове. Таксама у ЕГУ дзейнічае сістэма грантавай падтрымкі, калі за творчыя і акадэмічныя дасягненні студэнты могуць атрымаць 100% кампенсацы кошту навучання. 

Як паступіць? 

Падаць дакументы да 24 жніўня ўключна. Прайсці сумоўе і — пры неабходнасці — тэст на веданне англійскай. Уступных экзаменаў няма. 

Падрабязней аб паступленні і патрабаваннях — на праграму «Гісторыя».

Даведацца больш пра кошты навучання, гранты і стыпендыі ў ЕГУ

Вось старонка, на якой вы знойдзеце больш інфармацыі пра кошты навучання, гранты і стыпендыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. 

Пытанні па паступленні можна задаваць таксама па электроннай пошце [email protected], а таксама праз тэлефон +37064496317 (Telegram, Viber, WhatsApp).

Фантаны ў Вільні, Літва. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Кім можна працаваць з дыпломам гісторыка? 

Вось толькі некаторыя прафесіі, у якіх працуюць людзі з еўрапейскім дыпломам гісторыка:

  • Даследчык
  • Гістарычны кансультант у гейм-індустрыі
  • Кіраўнік медыяпраектаў — блогер, менеджер, кансультант
  • Промпт-інжынер па даследаванні гістарычных крыніц праз штучны інтэлект
  • Сацыяльны антраполаг
  • Эксперт па старажытных каштоўнасцях і артэфактах 
  • Журналіст
  • Выкладчык гісторыі

Падчас вучобы практычны досвед, які атрымліваюць студэнты, у спалучэнні з моцнай гуманітарнай адукацыяй і валоданнем мінімум трыма замежнымі мовамі, дазваляюць максімальна пашырыць уяўленне аб практычным прымяненні ведаў і абраць тую прафесію, якая дазволіць усё жыццё займацца той справай, якая падабаецца.

Чаму вывучаць гісторыю — гэта цікава?

Бо гісторыкі — гэта даследчыкі невядомага.

Яны раскрываюць таямніцы, чытаюць забытыя грымуары, расчышчаюць старажытныя тэксты, знаходзяць артэфакты, адкрываюць новыя сэнсы ў, здавалася б, вядомых падзеях. Гэта — магчымасць дакрануцца да таго, што вабіла чалавецтва ўвесь час.

А яшчэ — бо сёння гісторыя ізноў у цэнтры.

У свеце канфліктаў, дзе з кожнага праса гучаць гістарычныя алюзіі на карысць тых ці іншых наратываў, патрэбны людзі, здольныя не толькі распазнаць небяспечныя маніпуляцыі, але і аналітычна растлумачыць мінулае. Гісторыкі становяцца аналітыкамі, дарадцамі, даследчыкамі — здольнымі папярэджваць чалавецтва аб наступствах палітычных дзеянняў.

У чым унікальнасць праграмы «Гісторыя» ў ЕГУ?

  • Міжнародны кантэкст: вы вучыцеся разам з людзьмі з розных краін і ў супрацы з універсітэтамі Еўропы.
  • Крытычнае мысленне: мы не даём гатовых адказаў, а вучым ставіць пытанні і не прымаць на веру тое, што кажуць маніпулятары.
  • Антрапалагічны ўхіл: за тэкстамі, дакументамі і сімваламі — заўсёды чалавек. Мы вучым бачыць і разумець яго.
  • Даследаванні і праекты: не проста чытаем, а робім — экспедыцыі і палявыя даследаванні, інтэрв’ю, праца з крыніцамі.
  • Мовы: вы вучыцеся думаць і даследаваць на некалькіх мовах — у тым ліку англійскай, нямецкай і польскай, якімі будзеце добра валодаць па заканчэнні навучання.
  • Сучасныя формы аповеду: гісторыя — гэта кантэнт. Вучым працаваць з рознымі фарматамі: ад навуковага артыкула да TikTok-гіда па старажытным горадзе.
Ілюстрацыйнае фота: студэнты ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва)

Гісторыя — гэта пра вас

Добрае даследаванне пачынаецца з вашай цікаўнасці. А вывучэнне гісторыі — гэта падарожжа, у якім вы самі — даследчык, апавядальнік і герой.

У ЕГУ мы вучымся бачыць, слухаць, аналізаваць і расказваць. Не пасіўна назіраць, а актыўна ўзаемадзейнічаць. Не проста вывучаць гісторыю, а ствараць яе разуменне.

Далучайцеся. Адкрыйце свет. Адкрыйце чалавека. Адкрыйце сябе.

Гісторыя — гэта не пра мінулае. Гэта пра чалавека.

Так склалася гістарычна, што чалавека заўсёды цікавіла мінулае. Мода на гісторыю не мінае: мяняюцца толькі героі і формы падачы. Да летапісаў і трактатаў далучыліся фільмы, серыялы, падкасты, камп’ютарныя гульні. Але сутнасць засталася нязменнай: гісторыя — гэта аповед. А хто ўмее распавядаць гісторыі (а сёння мы кажам — ствараць кантэнт), той заўсёды мае перавагу.

Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта.

Каментары2

  • Вопрос
    13.08.2025
    Где потом преподавать эту историю? В Литве, Польше? Как там мой знакомец Сагановтч, историк? Затерялся в Польше, не видно и не слышно. Я ему ещё в 80- е говорил, что белорусизации не будет. Не поверил. Верил в нацидею. Через нее и погорел. Был вынужден эмигрировать.
  • Максим Дизайнер
    13.08.2025
    Вопрос, Один знакомый уехал по какой-то программе в Нидерланды исследовать что-то никому ненужное и непонятное. Так что перспективы есть.

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць