Свет11

У Германіі ацанілі страты Расіі ў выніку спецаперацыі «Павуцінне»

У Германіі заяўляюць, што нядаўняя атака ўкраінскіх беспілотнікаў, вядомая як аперацыя «Павуцінне», магла пашкодзіць каля 10% аб'ектаў стратэгічнай авіяцыі Расіі, піша Reuters.

Фота: Ssu.gov.ua

Генерал-маёр Бундэсвера Крысціян Фройдынг паведаміў, што былі пашкоджаныя больш за дзесяць самалётаў, у тым ліку стратэгічныя бамбавікі Ту-95, Ту-22 і разведвальныя А-50, аналагі сістэм назірання AWACS у НАТА.

Фройдынг адзначыў, што некаторыя з гэтых А-50 больш не падлягаюць рамонту і нават не могуць быць выкарыстаныя на запчасткі — такіх самалётаў у Расіі вельмі мала.

Паводле ацэнак ЗША, беспілотнікі знішчылі да 10 самалётаў і пашкодзілі яшчэ каля 20. Эксперты кажуць, што на аднаўленне такіх страт Расіі спатрэбяцца гады.

Нягледзячы на гэта, Фройдынг не прагназуе неадкладнага скарачэння колькасці расійскіх авіяўдараў па Украіне, бо 90% флоту ўсё яшчэ застаецца ў працоўным стане. Аднак ён падкрэсліў, што цяпер гэтыя самалёты павінны будуць лётаць часцей, што прывядзе да іх больш хуткага зносу, і дадае, што ад атакі будзе значны псіхалагічны эфект.

Генерал таксама адзначыў, што Расія лічыла сябе ў бяспецы на сваёй вялізнай тэрыторыі, таму яе авіяцыя была дрэнна абароненая. Цяпер жа, пасля аперацыі «Павуцінне», сітуацыя зменіцца і Маскве давядзецца ўзмацняць меры бяспекі.

Увогуле НАТА называе гэтую спецаперацыю вельмі паспяховай, хоць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гэтыя ўдары, маўляў, далі Расіі падставу для новых масіраваных атак на Украіну.

Каментары1

  • Лол
    08.06.2025
    Заяўляе генерал-маёр Бундесвера, ці Германія ? Ізноў нейкія незразумелыя крыніцы, кшталту ацэнка ўзяцця Кіева за тры дні. СБУ лепей за ўсіх ведае колькі самалётаў засталося ў РФ на хаду і колькі знішчана. Зяленскі афіцыйна не будзе публічна казаць лухты, бо адказвае за свае словы. А генерал маёр бундесвера ніякой палітычнай адказнасці не нясе, таму казаць можа што заўгодна. Таму давяраймя і падтрымліваем украінскія збройныя сілы і Полк Каліноўскага.

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць