Свет22

У Італіі затрымалі падазраванага ў дыверсіі на «Паўночных патоках» — грамадзяніна Украіны

Пра затрыманне ў італьянскай правінцыі Рыміні паведаміла нямецкая пракуратура. Падазраванага збіраюцца экстрадаваць у Германію, піша Bild.

Ілюстрацыйны здымак

Па версіі следства, грамадзянін Украіны Сяргей К. быў адным з каардынатараў групы, якая ў верасні 2022 года заклала на трубаправодах «Паўночны паток» у Балтыйскім моры выбухоўку.

Як лічыць абвінавачванне, дыверсанты выйшлі з порта Ростака на яхце. Яе дыверсанты арандавалі па падробленых дакументах у нямецкай кампаніі. Выбухоўку заклалі каля вострава Барнхольм.

Сяргея К. чакае экстрадыцыя ў Германію, дзе і адбудзецца суд.

У 2024 годзе суд у Германіі выдаў першы ордэр на арышт па справе аб падрыве газаправодаў. Падазраваным быў іншы грамадзянін Украіны — Уладзімір. Але яго не арыштавалі ў Польшчы, дзе ён тады жыў. Журналістам ён сказаў, што да выбухаў недатычны.

Выбухі на «Паўночным патоку» і «Паўночным патоку — 2» адбыліся 26 верасня 2022 года. У выніку выбухаў былі пашкоджаныя тры з чатырох нітак газаправодаў. Расследаванне праводзілася праваахоўнымі органамі адразу некалькіх краін, уключаючы Германію.

Як пісала Deutsche Welle, расследаванні нямецкіх СМІ указывалі на тое, што ў аперацыі па выбуху ўдзельнічалі шэсць украінскіх вайскоўцаў і некалькі цывільных асоб.

Мяркуецца, што некаторыя з групы ў мінулым мелі сувязі з ЦРУ ЗША. Рэалізацыю нібыта падтрымліваў Валерый Залужны, які тады быў на пасадзе галоўнакамандуючага УСУ.

Каментары2

  • Кралала
    21.08.2025
    Чалавек - герой, трэба яму медаль даць, а не судзіць
  • Грамадзянскі
    21.08.2025
    "і некалькі грамадзянскіх асоб."
    Грамадзянскіх? :) Можа, цывільных?.

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць