Грамадства

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

У адной з беларускіх гандлёвых сетак з'явіўся ў продажы вінаград Cotton Candy. Па словах пакупнікоў, на смак ён нагадавае салодкую вату або карамель. Журналісты Telegraf.news даведаліся, што гэта за ягады і колькі каштуюць.

Што гэта за вінаград?

Cotton Candy (у перакладзе з англійскай мовы «цукровая вата») — гандлёвая марка салодкага белага сталовага вінаграда сорта IFG Seven, смак якога параўноўваюць з цукровай ватай. Пры гэтым штучных араматызатараў ў ім быць не павінна.

Гэты сорт вывелі садоўнік Дэвід Кейн і яго каманда ў кампаніі International Fruit Genetics (IFG), якая займаецца селекцыяй садавіны, размешчанай у амерыканскім штаце Каліфорнія. Цяпер яго вырошчваюць таксама ў Перу, Іспаніі, Італіі, Чылі, Бразіліі, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Егіпце і Мексіцы.

Вядома, што вінаград Cotton Candy мае паказчык салодкасці ад 19 да 20 градусаў Брыкса (мера для вымярэння ўтрымання растворанага цукру ў растворы). Для параўнання: большасць сартоў вінаграду маюць паказчык салодкасці ад 17 да 18 градусаў Брыкса.

У 100 грамах ягад сорта Cotton Candy змяшчаецца каля 18 грамаў цукру, што прыкладна на 2 грамы больш, чым у звычайным сталовым вінаградзе.

Дарэчы, у ім няма костачак.

Што гавораць беларусы пра смак Cotton Candy?

Тыя, хто ўжо паспрабаваў вінаград, кажуць, што на смак ён сапраўды нагадвае салодкую вату, карамель і называюць «смакавым разрывам».

@onni.yumyum в Санте за 25.99byn #мукбанг #mukbang #виноград #пробую #cottoncandy ♬ Ambient Light Gotanda - Zakio

А некаторыя гавораць, што асабліва не адчулі цукровай ваты або адчулі толькі тады, калі з'елі шмат. Хтосьці наракае, што аддаў грошы за «звычайны вінаград кішміш».

Але ў цэлым у сацсетках карыстальнікі сыходзяцца ў думцы, што ягады вельмі смачныя.

Колькі каштуе незвычайны вінаград?

Прадаюць гэты сорт, напрыклад, у крамах Санта — ва ўпакоўках па 250, 500 і 750 грамаў. Да нас яго прывезлі з Іспаніі.

Але цана трохі кусаецца — за кілаграм прыйдзецца аддаць 25 рублёў. Для параўнання — вінаград кішміш цяпер можна знайсці ў розных крамах па 7 рублёў за кілаграм.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць