Свет

Памёр вядомы расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын

Яму было 92 гады.

Wikimedia Commons

На 93-м годзе жыцця памёр вядомы расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын.

«Радзівон Шчадрын — гэта ўнікальная з’ява і эпоха ў жыцці сусветнай музычнай культуры. Яго оперы, балеты і сімфанічныя творы на працягу многіх дзесяцігоддзяў з вялікім поспехам выконваюцца на ўсіх буйнейшых сцэнах свету. Бясцэнная творчая спадчына Шчадрына нязменна знаходзіць водгук у сэрцах публікі», — гаворыцца ў спачуваннях Вялікага тэатра.

Шчадрын — аўтар сямі опер, пяці балетаў, трох сімфаній, чатырнаццаці канцэртаў, шматлікіх твораў камернай, інструментальнай, вакальнай, харавой і праграмнай музыкі, а таксама музыкі да кіно і тэатральных пастановак. Ён узначальваў Саюз кампазітараў СССР.

Ягонай жонкай была знакамітая балярына Мая Плісецкая. З 1990-х Шчадрын і Плісецкая жылі ў Мюнхене, але з пачатку 1990-х у іх было грамадзянства Літвы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць