Грамадства11

У Брэсце пажарныя машыны паліваюць возера вадой. Гэта вельмі важная місія

Пажарнікаў прыцягнулі да ратавання прыроды.

Навошта паліваюць возера ў Вычулках? У Брэсьце праводзяцца мерапрыемствы па недапушчэнні згубы рыбы
Тут і далей фота: Брэсцкі гарвыканкам

У Брэсце пажарныя машыны паліваюць вадой возера Вычулкі. Аказваецца, такім чынам яны ратуюць рыбу, якая жыве ў вадаёме.

Мясцовыя рыбаловы не так даўно паведамілі, што ў возеры пачаўся замор рыбы. Адносна прычын мясцовыя жыхары спрачаюцца. Той-сёй мяркуе, што вінаватыя жыхары прыватных дамоў паблізу, якія незаконна зліваюць у возера розныя адкіды.

Навошта паліваюць возера ў Вычулках? У Брэсьце праводзяцца мерапрыемствы па недапушчэнні згубы рыбы

Так ці інакш, гарадскія службы вырашылі змагацца з заморам рыбы. Для гэтага ратавальнікі праводзяць аэрацыю возера, гэта значыць насычаюць яго кіслародам, прапускаючы моцную струю вады. 

Дапамагаюць ратавальнікам камунальнікі і спецыялісты прыродааховы. Спецыялісты будуць сачыць за станам вады да стабілізацыі сітуацыі. Па словах эколагаў, аэрацыя вельмі актуальная для гарадскіх азёр, дзе нагрузка на прыроду вышэйшая, чым у натуральных вадаёмах.

Навошта паліваюць возера ў Вычулках? У Брэсьце праводзяцца мерапрыемствы па недапушчэнні згубы рыбы

Спецыялісты кажуць, што аэрацыя не толькі ратуе рыбу, але і станоўча ўплывае на агульны стан вадаёма: памяншаецца верагоднасць цвіцення вады, паляпшаецца яе празрыстасць, што важна для ўсёй экасістэмы.

Каментары1

  • quick
    30.08.2025
    Причина мора рыбы - недостаточное содержание кислорода из-за неконтролируемого размножения цианобактерий,т.е. сине-зеленых водорослей. На снимках из Гугла видно, что данный водоем круглый год зеленый, как засеянное поле. А пышноцветущие там цианобактерии кормит рядом расположенный тепличный комбинат, регулярно сливающий по трубе в озеро свои фосфаты-нитраты .

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне25

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне25

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць