Свет44

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату

Ва Украіне Дзяржаўная служба па этнапалітыцы і свабодзе сумлення (ДСЭСС) падала ў суд пазоў аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП). Пра гэта 2 верасня паведаміў кіраўнік службы Віктар Яленскі.

Маскоўскі патрыярх Кірыл і кіеўскі мітрапаліт Ануфрый

ДСЭСС дзейнічае паводле закону «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый». Калі ёсць звесткі пра магчымую сувязь рэлігійнай арганізацыі з Рускай праваслаўнай царквой (РПЦ), служба праводзіць ацэнку і адпаведнае расследаванне.

Праверка паказала, што УПЦ МП дагэтуль з’яўляецца часткай РПЦ. Таму мітраполіі было выстаўлена чатыры патрабаванні:

  • Кіеўская мітраполія павінна прыняць рашэнне аб выхадзе з Маскоўскага патрыярхату.
  • Кіеўскі мітрапаліт павінен дамагчыся прызнання, што апошні статут РПЦ не дзейнічае для Украінскай царквы.
  • Кіеўскі мітрапаліт мусіць публічна заявіць пра незадаволенасць сваім прызначэннем Сінодам РПЦ.
  • Кіраўнічыя органы УПЦ павінны не прызнаваць анексію епархій РПЦ на ўсходзе Украіны і ў Крыме.

На выкананне патрабаванняў быў адведзены тэрмін да канца жніўня 2025 года. Але, паводле слоў Віктара Яленскага, замест супрацоўніцтва мітраполія даслала супярэчлівы ліст, таму справу накіравалі ў суд.

Калі суд прыме рашэнне на карысць ДСЭСС, Кіеўская мітраполія страціць статус юрыдычнай асобы, але асобныя прыходы змогуць дзейнічаць аўтаномна і захаваць незалежнасць.

28 жніўня ДСЭСС афіцыйна прызнала Кіеўскую мітраполію УПЦ МП афіліяванай з РПЦ, дзейнасць якой у Украіне забароненая. У самой мітраполіі заявілі, што не згодныя з гэтым рашэннем, бо інфармацыя была атрыманая з дакументаў з Расіі, а не са статута УПЦ МП.

Каментары4

  • Ботам
    03.09.2025
    Тут абавязкова павінен быць расійскі бот, які ў кожнай навіне пра УПЦ цытуе пуцінскую метадычку, што "ніякай сувязі і няма, УПЦ ужо незалежная". Не адмыеце вы боты вашых гундзяеўскіх агентаў ва Украіне.
  • Эта другоя!
    03.09.2025
    Лукашэнка скасоўвае рэгістрацыю няўгодных рэлігійных арганізацый - дыктатар і парушальнік правоў чалавека. Зяленскі робіць тое самае - абаронца дэмакратыі і свабоды.
  • Вольга
    03.09.2025
    Эта другоя!, - на зямлі нашага кантынэнту ёсць толькі адна смяротная для яго хвароба - расея. А рпц - гэта яе лабараторыя біялагічнай зброі.

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць