Вайна99

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай

Паводле яго слоў, Пуцін будзе гатовы да перамоваў толькі тады, калі гэта будзе адпавядаць яго ўласным інтарэсам.

Фота: Contributor / Getty Images 

Фрыдрых Мерц заявіў, што зараз ва Уладзіміра Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай. Пра гэта канцлер Германіі заявіў у інтэрв'ю нямецкаму каналу Sat1, піша «Украінская праўда».

У размове з журналістамі Мерц заявіў, што не мае ніякіх падстаў давяраць расійскаму дыктатару. Паводле яго слоў, Пуцін будзе гатовы да перамоваў толькі тады, калі гэта будзе адпавядаць яго ўласным інтарэсам.

«Ён будзе гатовы да перамоваў толькі тады, калі гэта будзе выгадна яму самому. Цяпер, на яго (Пуціна) думку, працяг вайны яму выгадны. Ён заваёўвае тэрыторыі. Ён бачыць дыскусію, якую мы вядзём тут, у Еўропе, і якую вядзём у Амерыцы. Ён бачыць, як з ім абыходзіцца амерыканскі прэзідэнт. Ён бачыць, як з ім абыходзяцца іншыя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў свету, я назаву толькі ключавое слова — «Шанхайская канферэнцыя»», — сказаў канцлер.

Мерц падкрэсліў, што для змены пазіцыі Крамля неабходна стварыць умовы, якія прымусяць Расію шукаць выхад з вайны. На яго думку, зрабіць гэта можна перш за ўсё эканамічным шляхам — праз знясіленне расійскай ваеннай эканомікі.

«На дадзены момант у яго (Пуціна) няма ніякіх падстаў для спынення агню або заключэння мірнай дамовы. Мы павінны стварыць гэтыя падставы. З ваеннага пункту гледжання гэта будзе складана, але з эканамічнага — гэта магчыма. Трэба паклапаціцца пра тое, каб Расія не мела магчымасці падтрымліваць ваенную эканоміку», — зазначыў Фрыдрых Мерц.

Каментары9

  • Пан
    03.09.2025
    Мерц, дзе ты раней быў? Даўно было пара ўводзіць драконаўскія санкцыі. Што з кітаем рабіць будзеце?
  • Filipp
    03.09.2025
    "Ён будзе гатовы да перамоваў толькі тады, калі гэта будзе выгадна яму самому."
    Гэта і так зразумела, але ж пытанне ўзнікае іншае, а самому Мерцу выгадна спыненне вайны? Нешта апошні час ён занадта стаў на словах падтрымліваць вайну.
  • Ох
    03.09.2025
    Ну все!!! Финальные и решающие санкции! Счас они перестанут у путина покупать... кхм... ну, то есть перестанут ему продавать... ммм... да что ж такое! Совместно с Литвой перестанут пускать автобусы из РБ. Вот! Выкуси, путин!

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць