Грамадства33

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон

Сучасны перынатальны цэнтр, за які змагаліся гараджане і які ператварыўся ў даўгабуд, замяніла новая будоўля для продажу кітайскіх аўтамабіляў. 

Рэндар аўтамабільнага цэнтра «ДжыМотарс»

На ўездзе ў горад з боку Мінска, на скрыжаванні вуліц Петруся Броўкі і Максіма Багдановіча, там, дзе яшчэ апошняе дзесяцігоддзе тырчалі ржавыя бетонныя слупы даўгабуда-раддома, цяпер будуюць аўтамабільны цэнтр «ДжыМотарс» — афіцыйнага дылера Geely і Belgee.

Гісторыя пачыналася яшчэ ў снежні 2010-га, калі ў абласных газетах паведамлялі, што ў Полацку будзе ўзведзены сучасны радзільны дом, «вядучы перынатальны цэнтр рэгіёна». Праект уключаў два карпусы, трох– і чатырохпавярховы, агульнай плошчай 15 тысяч квадратных метраў, дзе мусілі размясціцца 80 ложкаў для пацыентаў у адна– і двухмесных палатах з сучасным абсталяваннем. Нават быў прадугледжаны падземны пераход праз дарогу.

Мясцовыя ўлады казалі пра адкрыццё ў красавіку 2012-га, максімум у 2013 годзе. Кіраўніцтва гарадской бальніцы разлічвала, што сюды будуць прымаць не толькі палачанак, але і жыхарак навакольных раёнаў.

Але ў канцы 2012-га палачане даведаліся, што акушэрскае аддзяленне ў горадзе закрываюць, а ўсіх жанчын накіроўваюць у суседні Новаполацк. Пачалася кампанія пратэстаў: у «Аднакласніках» стварылі групу падтрымкі раддома, па вуліцах хадзілі валанцёры са спісамі, тысячы людзей падпісваліся за яго захаванне.

Закінутая будоўля раддома ў Полацку. Фота: gorod214.by

У адкрытым лісце жанчыны звярталіся да ўладаў: «Мы маем права нараджаць у сваім горадзе. Калі жыццё жанчыны і дзіцяці залежыць ад кожнай хвіліны, патрачанай на дарогу, — прамаруджанне падобна да смерці». Але чыноўнікі далі адказ, што ў вялікіх гарадах адлегласць да раддома можа быць большай, чым адлегласць паміж Полацкам і Наваполацкам, а калі трэба — пусцяць больш рэйсаў паміж гарадамі. 

Падмуркі засталіся стаяць, бетонныя слупы паступова ржавелі, у катлаване збіралася вада, і ўся будоўля ператварылася ў балота і сімвал безгаспадарнасці. За гэтыя гады з’яўляліся розныя абяцанні: перапраектаваць пад жыллё, аддаць пад інтэрнаты, прадаць з аўкцыёну. У афіцыйных адказах паўтаралася адно і тое ж: «працуем над рашэннем». У выніку рашэнне знайшлося толькі праз дванаццаць гадоў.

Будаўніцтва аўтасалона. Фота: gorod214.by

У красавіку 2024 года на пляцоўку прыйшоў наваполацкі трэст №16. Экскаватары асушылі нізіну, вывезлі арматуру і пачалі зносіць слупы. Работы ішлі ў паскораным рэжыме — трэба было «прыбраць» горад да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мільёны старых рублёў, якія калісьці ўрачыста асвоілі тут, былі закапаныя ў зямлю разам з будаўнічым смеццем. Праз некалькі тыдняў на ўездзе ў Полацк засталася чыстая пляцоўка.

Рэндары аўтамабільнага цэнтра «ДжыМотарс»

У снежні таго ж года райвыканкам вынес на грамадскае абмеркаванне новы праект: замест раддома — аўтасалон. Замест палат і кувезаў — шкляны шоўрум, сэрвісныя боксы і дзве паркоўкі. Інвестар уклаў у праект пяць мільёнаў рублёў.

Старшыня райвыканкама Ігар Марковіч нават асабіста прыходзіў на пляцоўку разам з кіраўніцтвам «БелДжы», каб агледзець, як ідзе нулявы цыкл.

Дагэтуль у Полацку няма свайго раддома. Усе жанчыны едуць у Новаполацк.

Каментары3

  • Cybill
    05.09.2025
    То бок і наша любімая Качанова да гэтага прыклала касматую руку.
  • оптимизация от лукашенко и кочановой
    05.09.2025
    Оптимизация по лукашенко, родильные дома закрыть, а на их местах открыть автосалоны !
    От родильных домов - ОДНИ УБЫТКИ для лукашенко, а от автосалонов - ПРИБЫЛИ !
    Правильно, рожениц свозить в один роддом, в палаты по 20 человеко-коек, так дешевле.
  • Максим Дизайнер
    05.09.2025
    Правильно. Зачем эти люди. Еще больше коптящих смертельными токсинами ведер на улице. Не хватает шума под окнами, и новых паркунов на газонах, клумбах и под форточками. В Минске на 1,9 млн их уже больше миллиона. Даешь по коптящему ведру на каждую квартиру, как мечтали совки!Велкам ту пролетарский бесесер 2.0

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка адкрыла сетку кавярняў самаабслугоўвання1

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі2

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА3

У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА1

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць