Вайна22

Зяленскі ў Парыжы распавёў, чаму Украіна не можа пайсці на тэрытарыяльныя саступкі

«Калі заўтра мы нейкім чынам сыдзем з Данбасу, чаго не адбудзецца, мы адчынім Пуціну неабароненую прастору побач з паўтарамільённым горадам Харкавам. Ён таксама захапіў бы прамысловы цэнтр Дняпро», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што тэрытарыяльныя саступкі Украіны, на якія ўкраінцы не могуць пагадзіцца, прывядуць толькі да таго, што кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін выкарыстае захопленыя тэрыторыі як пляцдарм для нападу на Еўропу, калі яна не стане моцнай. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю выданню Le Point, паведамляе «Украінская праўда».:

«Некаторыя СМІ сцвярджаюць, што калі ўкраінскія салдаты сыдуць з усходніх рэгіёнаў нашай краіны, то там адновіцца мір. Але гэта няпраўда. Пуцін захапіў Крым, каб выкарыстаць яго як пляцдарм для акружэння поўдня. У 2014 годзе ён захапіў частку ўсходу нашай краіны, каб выкарыстаць яго як пляцдарм для поўнай акупацыі гэтых рэгіёнаў. Калі заўтра мы нейкім чынам сыдзем з Данбасу, чаго не адбудзецца, мы адчынім Пуціну неабароненую прастору побач з паўтарамільённым горадам Харкавам. Ён таксама захапіў бы прамысловы цэнтр Дняпро. Гэта адчыніла б для яго новыя магчымасці», — сказаў прэзідэнт Украіны.

 Паводле Зяленскага, еўрапейцам варта мысліць у іншым маштабе і ўявіць, што было б, калі б Пуціну ўдалося рэалізаваць яго першапачатковы план — захапіць усю Украіну.

«Калі б Пуціну ўдалося захапіць усю нашу краіну, ён выкарыстаў бы яе гэтак жа — як пляцдарм. Зробіць ён гэта ці не, будзе залежаць ад таго, наколькі моцнай будзе Еўропа. Калі Еўропа моцная — ён, верагодна, нічога не зробіць, але калі яна слабая, то пацерпіць ад дзеянняў Расіі», — заявіў палітык.

Каментары2

  • Ухилянт 4х
    04.09.2025
    Да Зеленский, тебе не умирать, катайся и обнимайся, но Европа без твоих советов обойдётся.
    Макрон и Урсула, как пришли так и уйдут.
  • Макс
    04.09.2025
    Путин это балабол, верить ему - себя не уважать. Договор подписанный с ним не стоит даже бумаги на которой он написан

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

Памочнік Пуціна: Калі Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць