Новая лакацыя размясцілася ў жылым раёне Сокал, пішуць Мінск-навіны.

Як з'явіўся парк? Мінулай восенню ў суботніку, які праходзіў у Сокале, браў удзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.
— Ён параіў арганізаваць тут зону адпачынку, якая стала б месцам прыцягнення гараджан, — распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Дзмітрый Ліпніцкі.
Выбар спыніўся на парку, які размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Сокала.
— Цяпер у жылым раёне ўзводзіцца школа, і будаўнікі распавядалі, што з катлавана даставалі шмат вялікіх камянёў. Падобна на тое, іх пакінуў ледавік. Мы вырашылі выкарыстаць гэты прыродны падарунак.
— Першапачаткова накідалі некалькі назваў будучай экасцежкі. У тым ліку «Камяніца», «Каменны двор»… але больш за ўсё спадабаўся варыянт «Ледніковы перыяд». За аснову канцэпцыі вырашылі ўзяць папулярны аднайменны мультфільм. У пачатку ўладкавання зоны адпачынку сюды даставілі больш за сотню камянёў. Канцэпцыя лакацыі некалькі разоў карэктавалася.
Напрыклад, да фігурак вавёрак (менавіта гэты звярок з'яўляецца адным з герояў мультфільма «Ледніковы перыяд») дадалі выявы першабытных людзей і мамантаў, а таксама намёты.
— Падчас будаўніцтва зоны адпачынку жыхары Сокала падыходзілі і цікавіліся: што адбываецца? Мы разлічваем на свядомасць мясцовых, на тое, што ў «Ледавіковым перыядзе» будуць гуляць сем'і, маленькія дзеці, людзі сталага ўзросту, — адзначыў спадар Ліпніцкі.






-
Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць
-
Дзясяткі гадоў экспедыцый у адным ютуб-канале. У Беларусі прэзентавалі відэархіў Міколы Козенкі з народнымі танцамі і абрадамі
-
Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком
Каментары