Навука і тэхналогіі44

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых

Кампанія пацвердзіла аўтаматычны маніторынг размоваў у ChatGPT і ручную праверку «высокарызыкоўных» выпадкаў. Запыты пра самагубства ці самапашкоджанне ў паліцыю пакуль не накіроўваюцца, але пытанні да празрыстасці палітыкі кампаніі і прыватнасці чатаў застаюцца.

Выява згенераваная нейрасеткай

OpenAI апублікавала 26 жніўня 2025 года допіс «Helping people when they need it most», дзе ўпершыню прама паведаміла: калі сістэмы фіксуюць, што карыстальнік плануе нашкодзіць іншым, размова будзе правярацца ў ручным рэжыме. У выпадку «неадкладнай пагрозы сур’ёзнай фізічнай шкоды іншым» кейс могуць перадаць у праваахоўныя органы. Пры гэтым кампанія адмыслова адзначае, што выпадкі патэнцыйнай шкоды сябе самому ў паліцыю зараз не перанакіроўваюцца.

Выданне Futurism лічыць, што гэты падыход — тое самае, што «падслухаць размову і данесці ў паліцыю». Яны падкрэсліваюць, што OpenAI не раскрывае, як працуе іхняя сістэма.

OpenAI абгрунтоўвае неабходнасць такой працэдуры ўласнымі правіламі выкарыстання: забарону на шкоду сабе ці іншым, распрацоўку зброі, незаконныя дзеянні і абыход ахоўных механізмаў. Але ні ў правілах, ні ў блогу няма ясных крытэрыяў таго, якія словы ці сцэнары дакладна прывядуць да ручнога агляду і далейшай перадачы ўладам.

Допіс OpenAI аўтары Futurism звязваюць з хваляй гучных трагедыяў. Выданне нагадвае гісторыю з «AI-псіхозам», якая скончылася забойствам маці і самагубствам сына. Пасля яе OpenAI яшчэ раз падкрэсліла, што «часам сутыкаецца з людзьмі ў вострым крызісе» і ўзмацняе ахоўныя механізмы.

Кампанія OpenAI сцвярджае, што ўжо пераключыла ChatGPT на GPT-5 і ўкараняе «safe completions» — прапрацоўку сцэнароў, калі сістэма заўжды дае бяспечныя для карыстальнікаў адказы. Таксама кампанія плануе стварыць даведнікі па дапамозе, лакалізаваныя для розных рэгіёнаў, забяспечыць хуткі доступ да экстранных службаў і дадатковыя ахоўныя механізмы для падлеткаў.

Паралельна разгортваецца шырэйшая дыскусія пра канфідэнцыйнасць чат-ботаў са штучным інтэлектам. Сэм Альтман нядаўна прызнаў, што размовы з ChatGPT не ахоўваюцца юрыдычнай тайнай, як з тэрапеўтам або адвакатам, і кампанія можа быць вымушаная выдаваць чаты па рашэнні суда.

OpenAI змагаецца і з New York Times, які патрабуе захоўваць запыты ўсіх карыстальнікаў да ChatGPT на неабмежаваны тэрмін — цяпер яны цалкам выдаляюцца праз 30 дзён пасля выдалення. New York Times выйграў суд, і звесткі цяпер не выдаляюцца ніколі, але кампанія спрабуе аспрэчыць рашэнне.

Але галоўнае пытанне застаецца без адказу: як абмяжоўваецца маніторынг чатаў і якія нашы даныя, каму і ў якіх выпадках можа перадаваць OpenAI?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Дзіпсік на тое ёсць.
    15.09.2025
    Калі і настучыць,
    Дык кітайцам пофіг хто тут каго забіць хоча.
  • Слава робатам
    15.09.2025
    А як вы хацелі? І навошта такія буйныя дата-сховішча? Усе, што вы кажаце, будзе скарыстана супраць вас
  • Лол
    15.09.2025
    Барадзед, залатога жыцця ні секунды не было. Там адразу быў вагон цэнзуры і павестачкі. А зараз яшчэ “дзеля бяспекі дзяцей” падцягнецца.
    Максімум, можаш падняць у сябе опэнсорс мадэль і з ёй гуляцца

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю11

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю11

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць