Штогадовы заробак яго складае 40 мільёнаў даляраў.
Дэвід Бэкхэм зноў прызнаны самым высокааплатным футбалістам свету, паводле версіі часопіса Forbes.
Штогадовы заробак 35‑гадовага футбаліста, звязанага кантрактам з амерыканскім клубам «Лос‑Анджэлес Гэлаксі» складае 40 мільёнаў даляраў.
Большую частку свайго заробку брытанец атрымлівае па шматлікіх спонсарскія кантрактах.
Другім у рэйтынгу Forbes з 30 мільёнамі размясціўся партугалец Крышціяну Раналду з мадрыдскага «Рэала». На трэцім — яго аднаклубнік бразілец Кака, рахунак якога папоўніўся за мінулы год на 25 мільёнаў.
Каментары