Грамадства

Беларусцы за мяжой пісалі з нумара затрыманага знаёмага

Беларуска за мяжой выявіла падман: з нумару яе сябра, які пад вартай, ёй пісалі спецслужбы, каб выведаць інфармацыю, паведамляе BGmedia.

Ілюстрацыйнае фота ОСЦ

Беларуска Кацярына, якая жыве за мяжой, расказала BGmedia, што невядомы супрацоўнік пісаў ёй днямі ад імя раней затрыманага ў Беларусі знаёмага.

Я ведала, што чалавека затрымалі ў Беларусі. Мы з ім часта перапісваліся, але чысцілі перапіскі. Прайшло прыкладна 15 дзён з яго затрымання, і ён мне напісаў у Telegram. Мяне нічога не насцярожыла спачатку. Але ён настойліва выпытваў — ці маглі да «органаў» трапіць фота і відэа з Беларусі, якія ён мне дасылаў? Я адказала, што не. Пасля настойлівых пытанняў на тую ж тэму я пачала яго набіраць у Telegram, але ён не адказваў», — пракаментавала Кацярына.

Яна здзівілася і пачала самастойнае «расследаванне». Ад блізкіх сяброў знаёмага ў Беларусі яна даведалася, што ён не выйшаў з «сутак» і наогул знаходзіцца цяпер у СІЗА па падазрэнні ў крымінальнай справе, звязанай з «экстрэмізмам».

Кацярына мяркуе, што ці самі супрацоўнікі пісалі з ягонага нумару, ці прымусілі пісаць знаёмага, каб выведаць нешта, што было б супраць яго.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць