Грамадства77

На вучэннях «Захад-2025» вайскоўцы вызвалялі авіязавод ад тэрарыстаў ФОТЫ

На палігоне МНС «Светлая Рошча» ў рамках сумесных вучэнняў «Захад-2025» вайскоўцы знішчылі незаконныя ўзброеныя фарміраванні, якія ўмоўна захапілі частку авіярамонтнага прадпрыемства.

Усе фота: Алег Някала, Арцём Берасцень / Ваяр

Для выяўлення варожых сіл і ацэнкі вынікаў бою выкарыстоўваліся беспілотныя лятальныя апараты. Пасля правядзення дэталёвай разведкі да актыўных дзеянняў прыступілі штурмавыя групы. Першым этапам было блакіраванне тэрыторыі прадпрыемства, затым — знішчэнне ўмоўнага праціўніка і перадача аб’екта пад ахову тэрытарыяльным войскам.

Як пракаментаваў «Ваяру» ананімны камандзір воінскай часткі, раніцай 14 верасня ўмоўны праціўнік захапіў «адзін з аб’ектаў крытычнай інфраструктуры дзяржавы». У адказ падраздзяленне здзейсніла марш па дарогах агульнага карыстання пры падтрымцы авіяцыі і заблакіравала праціўніка.

Ён таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне было наладжана з саюзнікамі, а наступальная фаза праходзіла пры падтрымцы бронетэхнікі і штурмавых груп. «

Саюзнікі ажыццявілі штурм трох будынкаў, зачысцілі іх, праціўнік быў знішчаны». У рамках вучэнняў таксама была праведзена эвакуацыя параненых.

Каментары7

  • Ёсік
    14.09.2025
    Галоўнае, ЧЗ памахаць. Дзіцячы садок, у нейкі калідор яны пойдуць. Глядзіце, каб на канцы таго калідора сьвятло не згасла, а то не зразумела, для чаго свае маладыя гады жыцьця марнавалі, рэмбы.
  • Метады планаванай вайны
    14.09.2025
    Дыверсія (дыверсійная група) - марш - асноўная фаза (падтрымка дыверсантаў, вызваленне завода ад яго абаронцаў з ужываннем бронетэхнікі). Пад камандаваннем "саюзнікаў".
  • даведка
    14.09.2025
    У меня в ясельном возрасте были куда более серьёзные боевые игры в солдатиков.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць