Эканоміка

Павел Калаур: Сітуацыя ў банкаўскай сферы працягвае заставацца няпростай

Сітуацыя ў банкаўскай сферы працягвае заставацца няпростай. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур 23 красавіка ў Мінску на пасяджэнні Міжнароднага каардынацыйнага савета банкаўскіх асацыяцый (МБС) краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Ён сказаў, што на сёння адзначаецца аптымістычны рост сусветнай эканомікі. «Разам з тым мы павінны памятаць пра назапашаныя рызыкі ў банкаўскай сістэме, якія будуць рэалізоўвацца сёлета», — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Нацбанка.

Паводле яго слоў, гэта праблема актуальная і для беларускіх банкаў. «Нашы прагнозы па праблемных актывах на канец года — 10%, мы ўжо маем 5,5%», — сказаў Калаур, адзначыўшы рост гэтага паказчыку ў параўнанні з пачаткам года.

«Вядома, запас трываласці ў прадпрыемстваў у нейкай ступені заканчваецца.

У той жа час запас трываласці ў банкаў застаецца на значным узроўні. Мы прагназуем, што сістэма з гэтымі выклікамі справіцца. Але, безумоўна, гэта запатрабуе намаганняў ад кіраўнікоў нашых банкаў для таго, каб у новых умовах наладзіць больш аптымальную працу сваіх устаноў», — сказаў першы намеснік кіраўніка Нацбанка.

Ён адзначыў, што банкі, як і рэальны сектар эканомікі, вымушаны працаваць у няпростых умовах. Разам з тым банкаўская сістэма Беларусі летась спраўлялася з выкананнем ускладзеных на яе функцый належным чынам. «У нас не было банкруцтваў банкаў, нашы банкі спрацавалі з прыростам, але самае галоўнае, што яны працягвалі крэдытаваць эканоміку. Удзельная вага актываў банкаўскай сістэмы да ВУП цяпер складае 61,8% і ў параўнанні з аналагічным перыядам яна вырасла на 8%. Гэта добры паказчык, але тут трэба быць аб’ектыўнымі і адзначыць, што ва ўмовах падзення сусветнай эканомікі летась у Беларусі ўсё ж дасягнуты невялікі рост ВУП — 0,2%, г.зн. макраэканамічныя ўмовы для нашых банкаў у мінулым годзе ўсё ж былі больш спрыяльнымі, чым у краін‑суседзяў», — сказаў Калаур.

Пры гэтым ён адзначыў, што з боку ўрада і Нацбанка была аказана сур’ёзная падтрымка як рэальнага сектара эканомікі, так і саміх банкаў з пункту гледжання падтрымання іх ліквіднасці.

«Усё гэта ў сукупнасці дазволіла забяспечыць стан банкаў, якое мы маем на сённяшні дзень», — сказаў напрыканцы першы намеснік кіраўніка Нацбанка.

У пасяджэнні Міжнароднага банкаўскага савета бяруць удзел банкіры больш чым 10 дзяржаў: Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана, Грузіі, Таджыкістана, Узбекістана, Польшчы, Сербіі, а таксама кіраўнікі Нацбанка Беларусі, Цэнтрабанка Расіі, Агенцтва па страхаванні ўкладаў (РФ). Арганізатар мерапрыемства — Асацыяцыя беларускіх банкаў. Як паведамляецца ў прэс‑рэлізе асацыяцыі, адкрые мерапрыемства кіраўнік Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч. Асноўнае пытанне пасяджэння — «Эфектыўнае ўзаемадзеянне фінансавага і рэальнага сектараў як аснова эканамічнага росту ў краінах СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы». Запланавана таксама сустрэча ўдзельнікаў пасяджэння з кіраўніцтвам Нацбанка, шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі беларускіх банкаў.

У пасяджэнні таксама бярэ ўдзел экс‑старшыня Дзярждумы РФ Генадзь Селязнёў, які цяпер з’яўляецца старшынёй савета дырэктараў «Мосаблбанка».

Даведка БелаПАН. Міжнародны банкаўскі савет утвораны ў 2004 годзе пры ўдзеле Асацыяцыі беларускіх банкаў у мэтах развіцця міждзяржаўнага эканамічнага супрацоўніцтва. Акрамя асацыяцый банкаў краін СНД, яго членам з’яўляецца Банкаўская асацыяцыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якая аб’ядноўвае банкі з 25 еўрапейскіх дзяржаў.

Асацыяцыя беларускіх банкаў (www.abbanks.by) створана ў 1990 годзе для каардынацыі дзейнасці банкаў. Яе членамі з’яўляюцца ўсе беларускія банкі і аўдытарскія арганізацыі, Беларуская валютна‑фондавая біржа, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС6

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць